Лекцыя «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй» — 16 сакавіка

“... палову жыцця пішу на дарозе свае імёны,

палову – закрэсліваю напісанае,

палову жыцця расту ад зямлі, палову расту з зямлёю...”

Пра Алеся Разанава гаворыцца шмат. Чатыры дзесяцігоддзі яго імя не сыходзіць з вуснаў неабыякавых да паэзіі. І яшчэ невядома колькі не будзе сыходзіць. Пішацца меней. Бо як напісаць пра тое, як расце дрэва ці цячэ ручай?.. І заўжды, як пішацца акадэмічна, грунтоўна, “аб’ектыўна”, з дэклараваннем апошняе праўды, адчуваеш: “трэба глыбей”.

  • Лекцыя складаецца з трох частак:

    • класічныя вершы Алеся Разанава;

    • эксперыментальныя формы і іх жанравая спецыфіка;

    • найноўшы перыяд (1998-2018).

Імпрэза пройдзе 16 сакавіка.

Пачатак - 18.30. Уваход вольны.

Адрас: г.Мінск, вул. Багдановіча, 7а.

Тэлефон для даведак: 8 (017) 334-42-69.