Леры Сом — 50!
Лера Сом (сапраўднае імя — Алена Уладзіміраўна Сом, нарадзілася 12 жніўня 1966 у Полацку) — беларуская паэтка, бард. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1998 года. Адна з кіраўнікоў полацкага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне» (2001—2005).
Удзельніца шматлікіх фэстываляў бардаўскай песні. У 2000 годзе выдала касету аўтарскіх песень «Genius Loci». Аўтарка цыклу фантастычных апавяданняў «Некалькі гісторый з жыцця Руніты Магі» (1993), аповесці «Суполка Вогнішча» (2001). Арганізатар літаратурных конкурсаў і мастацкіх пленэраў на Віцебшчыне.
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе спадарыню Алену з днём народзінаўз і зычыць добрага настрою для творчай працы, новых вершаў і песень, дыскаў і кніг!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг