Litara-A абвяшчае конкурс для маладых літаратараў

Умовы конкурсу:


1) Дашліце на скрыню litaraart@gmail.com (з паметкай “Конкурс” у тэме паведамлення) адзін Ваш лепшы верш, празаічны тэкст, пераклад ці публіцыстычнае эсэ. Верш – не больш за 4 старонкі А4 шрыфтом Times New Roman 12, проза і эсэ – не больш за 15 старонак тым жа шрыфтам).

Адзін і той жа аўтар можа даслаць творы ў некалькіх намінацыях.

Мова — беларуская і руская.

Творы можна дасылаць да 15 снежня.

2) У пісьме пазначце Вашае імя і прозвішча, а таксама спасылку ў сацсетках ці імэйл.
3) Дасланыя творы будзе разглядаць прафесійнае журы. Яны выберуць лепшыя творы ў чатырох намінацыях: “Лепшы верш”, “Лепшы празаічны твор”, “Лепшае эсэ”, "Лепшы пераклад".
4) Пераможцы будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі, будуць мець магчымасць зачытаць свае творы (ці ўрыўкі твораў) на імпрэзе, якую Litara-A зладзіць адмыслова з нагоды конкурсу.

Літаратурны конкурс “A-LOVак“ – добры шанец для маладых аўтараў заявіць пра сябе і быць заўважанымі.

Чакаем вашых твораў!

Каманда Litara-A.