Навіны

І назва “Клінічны выпадак” не маркетынгавы ход (чытача прываблівае з’едлівая іронія). У аснове кожнай аповесці, кожнага апавядання – унутраны разлад чалавека, і часцей за ўсё гэтая псіхалагічная грамадзянская вайна распачынаецца на глебе кахання. “Дарэмныя ўцёкі”, вядома ж, ад сябе.

Марыя Роўда апісвае непадробныя пакуты душы, якая жадае немагчымага; прычым недасяжнай мару – быць шчаслівым з каханым чалавекам — робіць сам герой. Пісьменніца не паведамляе чытачу пра пакуты героя, але сапраўды стварае іх ­– вы ўсё адчуеце на ўласнай скуры.

Але тут узнікае пытанне: ці сапраўды каханне ўчыняе такія пакуты героям? Ці героі ад пачатку – “носьбіты” клінічных выпадкаў, і каханне ўсяго толькі лакмусавая паперка, што выяўляе іх хваравітую прыроду?..

Апроч жартаў: кнігу Марыі Роўды можна рэкамендаваць як зборнік практыкаванняў для студэнтаў-псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў. Гэтаксама варта папярэдзіць чытача: калі вы самі знаходзіцеся на раздарожжы, калі вас точаць сумневы і спакой вам толькі сніцца, адкладзіце кнігу да лепшых часоў. Гора праз розум ­— горкая класіка літаратуры, і інтэлігентныя героі Марыі Роўды бясконца рэфлексуюць. Нездарма яна згадвае Гамлета. Безумоўна, і сама яна хутчэй Гамлет, чым Дон Кіхот, хоць жаночая парывістасць і падбухторвае яе гераінь да экстравагантых учынкаў.

Пісьменніца – безумоўны майстар сугестыўнай прозы. Лагічна, што ўлюбёны яе прыём – плынь свядомасці. Здавалася б, гэта нешта адвольнае, рэфлексійнае, чыстая імправізацыя. Сапраўды; але наш аўтар застаецца крайна засяроджаным. Можа падацца, што заблытаныя развагі герояў (а перадусім – гераінь) народжаныя хаосам. І няцяжка здагадацца, што насамрэч за гэтым стаіць строгі парадак, да драбніцы прадуманая светабудова твора. З кожнай выказанай у творах думкай, са знясільваючымі сумневамі пісьменніца пражыла немалы адрэзак часу, і тэкст робіцца для яе вызваленнем, у той час як чытач без астачы паглыбляецца ў гэты свет.

Пра пэўную аўтабіяграфічнасць сведчаць неаднаразовыя паўторы, згадкі адных і тых жа месцаў, персанажаў у розных, абсалютова адасобленых тэкстах: дом настаўніка малявання; вобраз любага-мастака, які знаходзіць адхланне ў выпадковай, такой недарэчнай (у вачах гераіні) дзяўчыны; Лошыца са старым броварам… Але галоўны “паўтор” кнігі – вобраз галоўнай жа гераіні, якая то паўстае трэцяй асобай, то прамаўляе наўпрост. Некалькі разоў Марыя Роўда выводзіць яе партрэт: прыгожы, але дзіўны, старасвецкі твар, які можна сустрэць на даўніх карцінах; кашэчы выраз гэтага твару, зеленаватыя вочы; рудыя хвалістыя валасы; вузкая і вострая ўсмешка. Зірніце на партрэт аўтара.

І вельмі часта гераіня паўстае перад намі ў ролі выкладчыка, апантанага навукай; гэта ніяк не замінае ёй быць асобай дэманічнай, гэткай Ліліт, крыху злагоджанай беларускасцю. Агаворкі пра мужа і дзяцей пры гэтым успрымаюцца як нязначная акалічнасць: Евай гераіне ўсё адно не быць. (Для даследчыкаў жаночых вобразаў у сучаснай літаратуры пачынаецца свята)

Гераіня-выкладчык – яшчэ адзін люстраны адбітак аўтара і ў той жа час – магчымасць закрануць значную праблему. Прыватны яе выпадак – раб-выкладчык, які шэсць дзён на тыдзень мусіць знаходзіцца ў 15 хвілінах язды ад універсітэта, а ў сёмы дзень адпачывае ў архівах альбо з магістрантамі-аспірантамі. Больш агульна праблему можна сфармуляваць так: як захаваць пачуццё чалавечай годнасці, калі ты займаешся інтэлектуальнай працай, якая аплочваецца горш за працу прадавачкі заварных пірожаных? Казаць пра актуальнасць гэтага пытання залішне.

Тут жа паўстае другое – пытанне беларускасці. Марыя Роўда раскрывае яго двума шляхамі: стасункі героя з мясцовымі (яны ж абарыгены, яны ж трасяначнікі) і стасункі героя з замежнымі калегамі (часцей за ўсё). І там, і там канфлікт выспявае ў двух плоскасцях – матэрыяльнай і духоўнай. Датычна абарыгенаў герой адчувае шкадобу, моцна змешаную з адчужанасцю і пагардай. Бо тыя, па-першае, плявалі з даўно разбуранай званіцы на гэтую вашую Беларусь (ім някепска і ў РБ); па-другое, грэблівасць выклікаюць умовы іх жыцця, прычым трасяначнікі пачуваюцца ў іх добра. У дачыненні да людзей адтуль у пройгрышы аказваецца герой. Па-першае, французу не трэба даказваць сваю французcкасць. Было б смешна, калі б таму давялося даводзіць, што ён, скажам, не немец, і што мова ягоная мае тыя ж правы на існаванне, што і нямецкая. Па-другое – значную ролю грае свет матэрыяльнага, культура і ўзровень жыцця, чалавечая годнасць, за якую, як здаецца адсюль, там змагацца не трэба.

Аднак кажучы пра канфлікт, варта мець на ўвазе, што адбываецца ён не паміж героем і абарыгенам/замежнікам. Усякі канфлікт у прозе Марыі Роўды адбываецца ў самім героі. Людзі тут – адасобленыя адно ад аднаго, і ўсе выбухі ўнутраных войнаў зусім не чутныя звонку. У прасторы між героямі пануе ціша.

Адметная ўвага спадарыні Марыі да побытавых дэталяў і ўвогуле умоў існавання чалавека. Пра гэта ў літаратуры постсавецкай краіны, такой духоўнай, такой антыкапіталістычнай, казаць не прынята. Але жыллёвае пытанне не менш надзённае, чым каханне, і ў мастацтве пакуты матэрыяльныя мажліва адлюстраваць гэтак жа, як і высокія жарсці. Калі ты мастак, вядома. Талент засцярог Марыю Роўду ад стварэння кнігі скаргаў і палітагітак. Акром таго, увага да свету матэрыяльнага стварыла надзвычайную рэалістычнасць тэксту (якая падчас нават палохае).

Пра што б ні пісаў беларускі пісьменнік, ён піша пра Беларусь (Ірына Шаўлякова). Не абмінуў гэты лёс і спадарыню Марыю. У яе адвечная песня гучыць праз вобраз Дома, дакладней, хаты, якую адбудоўваюць, шануюць, куды збягаюць ад абсурднай рэчаіснасці. Не абышла пісьменніца і Вялікую Айчынную, але не як асобную тэму: гэтая вайна ў мастацкім свеце Марыі Роўды – адзін з пазлаў гісторыі Беларусі, як і паўстанне Каліноўскага, як падзелы Рэчы Паспалітай. Пры гэтым гісторыя краіны не разглядаецца як асобная тэма: яна непарыўна звязаная з гісторыяй роду. Адчуванне сябе часткай роду для гераінь Марыі Роўды не менш значнае за каханне. Шляхетнасць, г.зн. веданне гісторыі, пачуццё адказнасці і абавязку, добры густ, адукаванасць… — усё гэта вызначае гераінь кнігі і ўвогуле – беларусаў, якімі іх бачыць пісьменніца.

“Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі”  — першая кніга Марыі Роўды, і гэта сталая кніга, самадастатковая: ёй не патрэбныя былі ні “творчая прадмова” з больш-менш удалай пачаткоўскай прозы і пошукаў стылю; не патрэбнае ёй і паслямоўе – зборы твораў, што выдаюцца аўтарамі з прамежкам гадоў у пяць, як сцверджанне “я яшчэ магу”. Але чакаць новую кнігу спадарыні Марыі, несумненна, будуць.

Наста Грышчук, для lit-bel.org

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------