Лінгвістычны баявік Віктара Марціновіча выйдзе ў верасні


20Мінск, 4741 год паводле кітайскага календара. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотнага насалоджвання, шопінг-рэлігіі і cold sex’у.

Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае, як вады і паветра.

Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі.

Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі.

Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман – страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, праз які і разгортваецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баявіка.

martinovich.by