Лістападаўскае паседжанне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў

21 лістапада
адбылося паседжанне Рады ГА Саюз беларускіх пісьменнікаў. Рада прызначыла дату
правядзення чарговага справаздачна-выбарчага З’езда Саюза беларускіх
пісьменнікаў – 10 снежня гэтага года – і абмеркавала пытанні, звязаныя з
падрыхтоўкай пісьменніцкага форума.
Рашэннем Рады ГА СБП з шэрагаў творчага саюза былі выключаны Эдуард Скобелеў і Васіль Якавенка. Былі задаволены заявы аб выхадзе з ГА СБП літаратараў, якія ўступілі ў ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Рада ГА СБП завяршылася віншаваннем з юбілеем свайго сябра, вядомага беларускага паэта і дзяржаўнага дзеяча Анатоля Ільіча Вярцінскага.
Прэсавая служба Саюза беларускіх пісьменнікаўУсе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг