Лістападаўскае паседжанне магілёўскага аддзялення СБП

24 лістапада 2012 г. адбылося чарговае паседжанне магілёўскага аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Старшыня аддзялення Мікола Яцкоў зрабіў справаздачу за лістапад, расказаў пра падзеі і мерапрыемствы на Магілёўшчыне, у якіх бралі ўдзел сябры аддзялення.


Былі разгледжаны творы Віталя Еўмянькова, які мае намер уступіць у СБП. Прысутныя адзінагалосна рэкамендавалі В. Еўмянькова да ўступлення.

Запрошаны госць, кіраўнік літаратурнага гуртка магілёўскага аддзялення таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Аляксей Карпенка прачытаў свае вершы. Пасля іх абмеркавання маладому аўтару раілі рыхтаваць да выдання сваю кнігу. Былі разгледжаны таксама іншыя пытанні жыццядзейнасці магілёўскага аддзялення. У паседжанні ўзяў удзел намеснік старшыні СБП Эдуард Акулін.

Ул. інф. магілёўскага аддзялення СБП