Лістападаўскае пасяджэнне Рады ГА “СБП”

28 лістапада адбылося чарговае пасяджэнне Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Прысутнічалі 22 сябры Рады (з 35-і):

Б. Сачанка (старшыня Рады), А. Пашкевіч (першы намеснік старшыні), Э. Акулін (намеснік старшыні), сябры Рады В. Аксак, У. Арлоў, І. Багдановіч, А. Бароўскі (старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СБП”), Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, Г. Далідовіч, Л. Дранько-Майсюк, Г. Дубянецкая, А. Жук, В.Жыбуль, С.Законнікаў, В. Зуёнак, Г. Каржанеўская, І. Мельнічук (старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення ГА “СБП”), У. Някляеў, А. Разанаў, М. Скобла і К. Цвірка.


Пасля ўступнага слова старшыні Рады СБП Барыса Пятровіча (Сачанкі) было разгледжана пытанне па прыёме новых сяброў арганізацыі. У выніку рашэннем Рады сябрамі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” сталі Сяргей Амяльчук, Вадзім Болбас, Андрэй Курэйчык, Георгі Станкевіч, Давід Шульман і Марыя Якімук.  

 

Сяргей Амяльчук, Вадзім Болбас.

 

Марыя Якімук, Георгі Станкевіч

Сярод іншых пытанняў  была абмеркавана супраца з Фёдарам Піскуновым па выданні Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы на базе ўжо выдадзенага Вялікага слоўніка беларускай мовы.

Фёдар Піскуноў

Таксама была разгледжана заява Васіля Якавенкі аб аднаўленні яго ў шэрагах ГА “СБП”.  

Па гэтым пытанні выступілі запрошаны на пасяджэнне В. Якавенка, а таксама А. Вярцінскі, Б. Сачанка, В. Зуёнак, Г. Бураўкін, А. Пашкевіч, У. Някляеў, А. Разанаў, У. Арлоў, Г. Каржанеўская, А. Бароўскі і інш.

Шляхам адкрытага галасавання (“за” – 18, “устрымаўся” – 1, “супраць” – 0) Рада ГА “СБП” вырашыла: не аднаўляць В. Ц. Якавенку ў шэрагах ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, адклаўшы вырашэнне гэтага пытання да наступнага пасяджэння Рады ГА “СБП” – пры ўмове поўнага абвяржэння В. Якавенкам у сродках масавай інфармацыі непраўдзівых звестак, пададзеных ім у публікацыях, што тычыліся кіраўніцтва, Рады і ўсяго ГА “СБП”.

Прэсавая служба СБП