Навіны

…Два члены Саюза беларускіх пісьменнікаў знаходзяцца ў няволі. Гэта празаік і грамадскі актывіст Павел Севярынец ды літаратуразнаўца, празаік-эсэіст і праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Сакратарыят і Рада СБП ад імя ўсёй найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі — Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) — неаднакроць выступалі з патрабаваннем неадкладнага вызвалення вязняў-літаратараў (сярод іх — і сябра Рады СБП, найвядомага паэта сучаснасці Уладзіміра Някляева) і дэкларавала палітычную матываванасць арыштаў сваіх калегаў.

З беларускімі пісьменнікамі салідарызаваліся іх еўрапейскія калегі: члены Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады (каля сотні еўрапейскіх пісьменніцкіх арганізацый), Расійскі ПЭН-цэнтр і, у прыватнасці, творцы Нямеччыны (амаль пяцьдзясят пісьменнікаў, сярод якіх два лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Эльфрыда Елінэк і Герта Мюлер, а таксама старшыня Нямецкага саюза пісьменнікаў Імрэ Торак, старшыня нямецкага ПЭН-клуба Ёгана Штрасер, старшыня Акадэміі мастацтваў Клаўс Штаек ды дзясяткі іншых вядомых літаратараў (яны — як раней паведамляла «Літаратурная Беларусь» — звярнуліся з адкрытым пісьмом да кіраўніка Беларусі).

Нядаўна з падобным патрабаваннем аб вызваленні вязняў выступіла на прэс-канферэнцыі ў Брусельскім офісе Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Шырын Эбадзі — і запатрабавала неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага.

«Алесь Бяляцкі павінен быць неадкладна вызвалены і атрымаць магчымасць працягваць сваю мужную і легітымную працу, так патрэбную людзям яго краіны і ўсяго рэгіёну», — заявіла лаўрэат Нобелеўскай прэміі.

 

Шырын Эбадзі, якая прыехала ў Брусель паводле запрашэння кіраўніка Еўракамісіі Жазе Мануэля Барозу, узяла ў рукі партрэт Бяляцкага і сказала: «Гэта фатаграфія майго беларускага калегі Алеся Бяляцкага. У гэты момант ён знаходзіцца ў турме. Мяне вельмі засмуціла вестка пра тое, што дзве дзяржавы, члены Еўрапейскага саюза, Летува і Польшча, дапамаглі беларускім уладам арыштаваць Алеся Бяляцкага».
 
Нобелеўскі лаўрэат нагадала, што «сітуацыя праваабаронцаў па ўсім свеце застаецца крытычнай». Паводле яе слоў, прыкладам з’яўляецца арышт Бяляцкага, «які ўсё яшчэ неабгрунтавана знаходзіцца пад вартай». «Дыктатары трымаюцца адзін за аднаго, тое ж павінны рабіць і мы! Міжнародная супольнасць павінна не толькі выкарыстоўваць усе наяўныя ў іх распараджэнні сродкі па абароне правоў чалавека і дэмакратыі, але і ўзмацняць іх, рашуча і згуртавана», — заявіла Эбадзі.

Нагадаем, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека ды член Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Бяляцкі, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі права­абарончага цэнтра «Вясна», які ўжо два месяцы знаходзіцца пад арыштам, вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру за заслугі ў сферы праваабарончай дзейнасці.

Літаратар і праваабаронца знаходзіцца пад арыштам з 4 жніўня. Яму высунута абвінавачанне на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры). Падставай для крымінальнага пераследу літаратара-праваабаронцы стала інфармацыя аб яго рахунках у замежных банках, перададзеная беларускім уладам Мінюстам Летувы і Генпракуратурай Польшчы. Улады гэтых краінаў публічна папрасілі прабачэння ў Бяляцкага і яго сваякоў, а таксама прыпынілі кантакты з Беларуссю ў межах дагавораў аб прававой дапамозе.

Вызвалення Алеся Бяляцкага патрабуюць і міжнародныя праваабарончыя структуры, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых дэмакратычных краін.

Надрукавана ў 62-м нумары "Літаратурнай Беларусі".

Pdf-версія "Літаратурнай Беларусі" № 62 цалкам
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------