Літаратары віншуюць маскоўскага беларуса Валерыя Казакова

Кіраўніцтва і сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў шчыра віншуюць маскоўскага пісьменніка з беларускімі каранямі Валерыя Казакова, які адзначае сёння Дзень свайго нараджэння. У Беларусі Валеры Казакоў вядомы па кнігах, што выходзілі на беларускай мове “Цень гобліна” і “Халоп яснавяльможнага дэмакрата”. Калегі па пяру жадаюць пісьменніку творчых знаходак, новых кніг, энэргіі для рэалізацыі цікавых літаратурных задум.

Даведка lit-bel.org: Казакоў Валерый Мікалаевіч нарадзіўся ў 1952 годзе на Магілёўшчыне. Скончыў Літаратурны інстытут ім. А.М. Горкага. Палкоўнік у адстаўцы. Ваяваў у Афганістане, удзельнічаў у антытэрарыстычнай аперацыі ў Чачні. Працуе ў Маскоўскім прадстаўніцтве Сібірскай федэральнай акругі, г. Масква. Друкаваўся ў часопісах "Маладая гвардыя", "Масква", "Сібірскія агні" і інш Аўтар кніг вершаў і прозы. Лаўрэат Вялікі літаратурнай прэміі Расеі за кнігу прозы "Запіскі каланіяльнага чыноўніка". Сябра Саюза пісьменнікаў Расіі і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Маскве.