Літаратурнае чытанне і дыскусія з нямецкай пісьменніцай Таняй Дзюкерс — 27 лютага

Таня Дзюкерс

Пісьменніца, літаратуразнаўца і публіцыстка Таня Дзюкерс нарадзілася ў Берліне ў 1968 годзе. Яе важнейшыя працы – раманы „Зона гульні“ (1999), „Нябесныя целы“ (2003), і „Пакой Хаўзэра“ (2011), п’есы  „Зона гульні“ (2004) і „Прывітанне з Прыднястроўя“ (2008), дзіцячая кніга “Ёнас і начныя прывіды” (2008) і зборнікі лірыкі. Яна адна з аўтараў маладзейшага пакалення, якія ахвотна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Таня Дзюкерс супрацоўнічае з рознымі газетамі і часопісамі, сярод іншых Spiegel, Süddeutsche Zeitung, Tagesspiegel.

За ўрывак з рамана “Нябесныя целы”, прысвечаны нямецка-польскім адносінам, аўтар была ўганаравана прэміяй Kargo-Europa-Preis.

У яе рамане “Нябесныя целы” (2003) галоўная гераіня Фрэя падазрае, што ў яе сям’і існуе не адна таямніца, якая замоўчваецца, выцясняецца, прыхоўваецца. Пра што б Фрэя ні пыталася, намёкі і падазрэнні прыводзяць яе да 1945 года, калі бабуля з мамай Фрэі, у той момант пяцігадовай дзяўчынкай, хацелі ўцячы з Заходняй Прусіі на адным з апошніх нацысцкіх караблёў, што перасяклі Балтыйскае мора. Фрэя сама цяпер чакае дзіця і таму хоча высветліць гэту гісторыю, каб вызваліцца ад мінулага.

Пачатак а 19-й гадзіне. На нямецкай мове з перакладам.

Прымаючы ўдзел у шматлікіх пісьменніцкіх стыпендыяльных праграмах, Таня Дзюкерс наведала Польшчу, Румынію, Украіну і Малдову.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску