Літаратурнаму аб'яднанню "Белавежа" — 55! Віншуем!

Шаноўны спадар Ян Чыквін! Шаноўныя сябры літаратурнага аб’яднання “Белавежа”!
Сардэчна віншуем вас з 55-гадовым юбілеем! Вы зрабілі велізарны ўнёсак у культурную, у літаратурную спадчыну Беларусі! Плён вашай доўгатэрміновай дзейнасці — публікацыі некалькіх соцень аўтараў, выданне вялікай колькасці кніг па-беларуску. Спадзяемся, што ў Беларусі надыдзе той час, калі дзейнасць вашага аб’яднання будзе належна ацэнена, а творы сяброў “Белавежы” будуць вывучацца ў школьнай праграме. Дзякуй вам за тое, што вы робіце дзеля паглыблення нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, дзеля таго, каб гучала беларускае Слова, каб беларусы Польшчы адчувалі свае духоўную еднасць з Радзімай.
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў" ад шчырага сэрца віншуюць вас з такім цудоўным юбілеем! Жадаем “Белавежы” яшчэ многіх і многіх гадоў дзейнасці, а ўсім яе сябрам — творчых поспехаў, нязгаснага натхнення і аптымізму!
Жыве беларускае Слова! Жыве Беларусь!
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”