Літаратурна-музычная вечарына адбылася ў Магілёве
Ірына Цінякова і Святлана Міхальчук
Бібліятэкары Ірына Цінякова і Святлана Міхальчук распавялі пра беларускіх паэтаў - удзельнікаў 2-й Сусветнай вайны. Гучалі вершы, якія суправаджаліся цікавай і змястоўнай відэапрэзентацыяй.
Алесь Казека
Магілёўскі паэт Алесь Казека пазнаёміў слухачоў са сваёй новай паэмай “Марыйка”, дзе наяве паўстаюць старонкі трагічнага лёсу магілёўскай вескі Боркі, спаленай разам з жыхарамі 15 чэрвеня 1942 г.
Уладзімір Карпухін
Пра свае баявыя шляхі расказаў удзельнік уваходу савецкіх войскаў у Афганістан гвардыі прапаршчык Уладзімір Карпухін. Ён адзначыў, што ў тыя часы яму вельмі дапамагалі думкі аб роднай Беларусі, якія часам клаліся ў вершаваныя радкі. Прысутныя ўважліва паслухалі некалькі твораў У. Карпухіна ў аўтарскім выкананні.
Выступаюць Ала і Мікола Яцковы
Паэт і кампазітар Мікола Яцкоў музычна знітаваў вечарыну - у аўтарскім выкананні прагучалі ягоныя песні на вершы Аляксея Пысіна, Алеся Казекі і Уладзіміра Карпухіна. А песню “А ў бары, бары...” на верш Янкі Купалы дружна і з вялікім задавальненнем спявалі ўсе прысутныя.
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП