Літаратурна-музычны фэст лірычнай культуры — 5 і 6 снежня

Культурніцкая ініцыятыва Твой Фэст запрашае на першы літаратурна-музычны фэст беларускай еўрапейскай лірычнай культуры «Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..»

Вас чакае сустрэча з беларускімі паэтамі і музыкамі! Таксама адбудзецца ўганараванне пераможцаў Конкурсу ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі, які праводзіўся ў межах фэсту.

Будуць конкурсы і падарункі.

Фэст адбудзецца 5 і 6 снежня ў мінскім клубе «LOFT» (П.Броўкі, 22).

Пачатак усіх мерапрыемстваў а 19-й.

Выступоўцы 5 снежня:

Алесь Камоцкі

Віктар Шалкевіч

Андрэй Плясанаў

Таццяна Беланогая (Маладзечна)

Таццяна Салаўёва (Гродна)

Адмысловыя госці —

Стэфан Эрыксан

Рыгор Барадулін

Алесь Разанаў

гурт «Яблынька» (Гарадок-Полацк)

і іншыя.

Выступоўцы 6 снежня:

Аkute (Магілёў)

Recha

Cпрат (Брэст)

BosaeSonca

Князь Мышкін

PANaNieba (Вілейка)

Dzivasil

Nevma (Магілёў)

і іншыя.

Вядоўца фэсту — Валярына

Папярэдняе браніраванне квіткоў — па адрасе tvojfest@gmail.com. Дашліце ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, колькасць людзей з вамі, які квіток браніруеце (напрыклад, Караткевіч +3, столік на 2 вечары). У тэме — «Фэст Бронь». Колькасць месцаў абмежаваная). Таксама квіткі будуць прадавацца ў дзень імпрэзаў, 5 і 6 cнежня, у Loft-cafe (П. Броўкі, 22).

Цана квіткоў: першы дзень — 20 000, другі дзень — 40 000, на два дні — 50 000, за столікам на адзін вечар — 50 000 руб.

Для журналістаў уваход вольны ў выпадку акрэдытацыі. Да 5 снежня дашліце на tvojfest@gmail.com ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, СМІ, сайт альбо іншае выданне, якое вы прадстаўляеце (напрыклад, Гервасій Выліваха +3, часопіс «Апраметная», ул. фотакар), у тэме — «месца для журналіста». Відэа- і фотаздымкі імпрэзы таксама дазволеныя — толькі папярэдзьце загадзя.

tvojfest.org