“Літаратурная Беларусь” № 67

Пабачыў свет сакавіцкі нумар газеты “Літаратурная Беларусь”. У новым выпуску чытачы знойдуць наступныя цікавосткі:

Матэрыялы, прысвечаныя літаратурна-грамадскаму жыццю сакавіка;

Юбілейная чытанка Алега Мінкіна;

«Слэм»: пераможныя жаночыя вобразы — вершы Сольі Крапу (у перакладзе Алесі Башарымавай), Веры Бурлак, Юліі Цімафеевай;

Лідзія Савік пра нацыянальную ідэю ў беларускай літаратуры;

Новыя вершы Славаміра Адамовіча;

«У свяліцы князя Ізяслава» Генрыха Далідовіча;

Згадкі Уладзіміра Сіўчыкава і Галіны Каржанеўскай пра беларускіх літаратараў;

Артыкул Аляксея Філатава да 70-годдзя Iвана Арабейкi;

Абразкi Лiдзii Арабей;

Апавяданне пра гоблінаў Чарлза Дыкенса ў перакладзе Антона Францішка Брыля;

Агляд  «Дзеяслова» № 56 ад Леаніда Галубовіча;

Хваласпевы-экспромты Сяргея Панізьніка;

Літаратурныя навіны замежжа.

 

Спампаваць "Літаратурную Беларусь" № 67

Прэсавая служба СБП