"Літаратурная Беларусь" № 72
Выйшаў у свет новы нумар “Літаратурнай Беларусі”. Адкрываецца ён матэр’ялам Вячаслава Ракіцкага, у якім аўтар разважае на тэму, якая актуалізавалася апошнім часам — магчымасці “рускамоўнай беларускай культуры”.
У рубрыцы “Краязнаўства” Сяргей Чыгрын піша пра Янку Купалу на Гарадзеншчыне, свае “Пошукі ісціны” працягвае Лідзія Арабей у “Запісах”. У нумары таксама друкуюцца ўрыўкі рамана “Мыла” Міколы Адама, вершы Алены Ніякоўскай і Славаміра Адамовіча.
У рубрыцы “Рэцэнзія” — водгукі Міколы Мішчанчука на кнігу берасцейца Міколы Сянкевіча “Незваротны шлях” і Міколы Міцковіча на зборнік сатыры і гумару “Цудадзейны вітамін” Васіля Жуковіча.
Доктар філалагічных навук Іван Лепешаў у літаратуразнаўчым артыкуле піша пра Кастуся Акулу.
Спампаваць нумар цалкам можна ТУТ.
Прэсавая служба СБП