“Літаратурная Беларусь” стала экспанатам музея на Украіне

Нумар “Літаратурнай Беларусі” за 24 верасня стаў адным з экспанатам літаратурнага музея Восіпа Макавея ў горадзе Явараў на Львоўшчыне. Асобнік газеты, на старонках якога былі апублікаваныя пераклады вершаў паэта, празаіка, вучонага і грамадскага дзеяча Макавея на беларускую мову быў адасланы ў Явараў. Перакладаў вершы паэт Сяржук Сыс.
Дырэктар музея Д Місюк шчыра падзякаваў рэдакцыі “Літбелкі”: “Щиросердечно дякуємо Вам за цей чудовий подарунок нашому музею Осипа Маковея” і пажадаў творчага плёну беларускім літаратарам.
Публікацыя: Восіп МАКАВЕЙ: «Мы ва ўспамінах ажывем не раз»
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг