Літаратурная стыпендыя ў Аўстрыі

Стыпендыя для літаратараў (г. Грац, 9 / 2012 - 8 / 2013)
Ведамства па пытаннях культуры горада Грац запрашае таленавітых беларускіх пісьменнікаў, аўтараў, літаратараў узяць удзел у праграме, якая дазваляе на працягу года працаваць і жыць у Аўстрыі.
Заяўкі на ўдзел у праграме павінны быць накіраваны не пазней за 31.3.2012 (дата паштовага штампа) на наступны адрас:
Kulturamt der Stadt Graz
Stigergasse 2
A-8020 Graz
kulturamt@stadt.graz.at
Паколькі праграма прадугледжвае магчымасць супрацоўніцтва з аўстрыйскімі тэатрамі, кандыдаты мусяць мець базавыя веды нямецкай мовы. Больш падрабязную інфармацыю датычна патрабаванняў, што выстаўляюцца да кандыдатаў, і ўмоў ўдзелу ў праграме можна знайсці (на нямецкай і англійскай мовах) па прыведзеных ніжэй спасылках.
http://www.kulturserver-graz.at/kulturamt/33
http://www.kulturserver-graz.at/pdfs/richtlinien_stadtschreiberin.pdf
Па дадатковым пытаннях можна звяртацца да каардынатара праграмы:
Frau Elvira Maurer
0043 / (0) 316/872-4907
elvira.maurer @ stadt.graz.at
Дадаткі:
Literaturstipendium der Stadt Graz, 2012-2013 English
Literaturstipendium der Stadt Graz, 2012-2013 Deutsch
Паводле hkat-minsk.by