Літаратурная стыпендыя Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы

Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва і Саюз
славенскіх пісьменнікаў абвяшчаюць прыём заявак на стыпендыю для маладых аўтараў
на 2012 год.
Апроч стыпендыі ў памеры 5000 эўра пісьменнік, абраны міжнародным камітэтам, атрымае магчымасць трохмесячнага пражывання ў любой з краін-сябровак Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы.
Заяўкі могуць падаваць аўтары, якія
нарадзіліся пасля 1977 года, з наступных краін: Албанія, Беларусь, Боснія і
Герцагавіна, Харватыя, Македонія, Малдова, Чарнагорыя, Сербія і Украіна.
Апошні тэрмін падачы заявак — 1 траўня 2012 года. Заяўкі мусяць быць атрыманыя
звычайнай поштай у запячатаным канверце. Камітэт разгледзіць заяўкі, адасланыя
не пазней за 1 траўня 2012 года (па паштовым штэмпелі) на наступны адрас:
Slovene Writers’ Association
(Writer In Residence)
Tomšičeva 12
SI-1000 Ljubljana
Slovenia
Заяўка мусіць утрымліваць наступнае:
1. Запоўненую рэгістрацыйную форму (прыкладаецца ніжэй).
2. Біяграфію на ангельскай мове (не больш за 1800 знакаў без прабелаў).
3. Копію сапраўднага пасведчання асобы або пашпарта — дата і месца
нараджэння і грамадзянства мусяць быць бачныя.
4. Бібліяграфію на англійскай мове (не больш за 3600 знакаў без прабелаў).
5. Апісанне на англійскай мове праекта, які будзе ажыццяўляцца на працягу
трох месяцаў стыпендыі (2000 - 4500 знакаў без прабелаў). Праект мае на
ўвазе літаратурную дзейнасць, не навукова-даследчыцкую.
6. Адзін асобнік падпісанага рэкамендацыйнага ліста на англійскай мове (не
больш за 1800 знакаў без прабелаў).
Няпоўныя заяўкі не будуць разглядацца.
Пытанні па стыпендыі можна дасылаць па электроннай пошце ці факсам на пазней за 14 дзён да крайняга тэрміна падачы заявак на наступныя адрасы:
Slovene Writers’ Association
Društvo slovenskih pisateljev
Ms Maja Kavzar
Tomšičeva 12
SI-1000 Ljubljana
e-mail: maja.kavzar@vilenica.si
Fax: 00386 1 42 16 430
Tel: 00386 1 25 14 144
Opening hours:
Monday, Wednesday: 10.00 to 13.00
Дадатковая інфармацыя — у файлах ніжэй.
Call_for_Applications-CEI_Fellowship_2012 PDF doc
Registration_form PDF doc