Літаратурная сустрэча ў Бабруйску

Зміцер Вішнёў

Госць з Мінска прадставіў кнігі свайго выдавецтва «Галіяфы» – Альгерда Бахарэвіча, Юрыя Станкевіча, Сяргея Пляскача, Фёдара Ястраба, Льва Казлова, Клайва Льюіса... Зміцер прачытаў некалькі ўрыўкаў з уласных твораў, адказаў на пытанні слухачоў. Больш за ўсё бабруйчан цікавіла, дзе можна купіць кнігі выдавецтва, магчымасць набыць іх праз інтэрнэт.

Анатоль Санаценка

Потым слова ўзяў Анатоль Санаценка

Аўтар распавёў аб сваім шляху да беларушчыны. Да 41 года ён пісаў на рускай мове, выдаў на ёй пяць кніг. А потым стаў пісаць на беларускай – адбылося своеасаблівае вяртанне на Радзіму... Так у выдавецтве "Галіяфы" пабачыў свет зборнік з адпаведнай назвай.

У кнізе гучаць грамадзянскія матывы, любоўная лірыка, гумар і фальклор, ёсць пераклады з французскай мовы з Гіёма Апалінэра. А напрыканцы сустрэчы Анатоль Санаценка прачытаў некалькі сваіх твораў.

babruysk.by