Літаратурная сустрэча ў Віцебску

Вольга Іванаўна  віцябчанка, аўтар пяці кніг-раманаў, галоўная тэма якіх — каханне. Празаік расказала пра сябе, кнігі, падзялілася творчымі планамі, адказала на пытанні чытачоў, як і запэўніла, што ў хуткім часе закончыць шосты раман. Трэба адзначыць, што яе кнігі карыстаюцца вялікім попытам сярод жанчын і дзяўчат Віцебска.

Вольга Маслюкова адказвае на пытанні чытачоў.


Міхась Мірановіч таксама трошкі расказаў пра сваю кнігу, якая не так даўно пабачыла свет і прачытаў свае “міранізмы”. Жартаўлівыя чатырохрадкоўі пра самае шчымлівае і таямнічае на свеце пачуццё  каханне, прысутныя ўспрымалі з усмешкай ці смехам.


Прыхільніца таленту Вольгі Маслюковай. Здымак на памяць.

Пасля заканчэння мерапрыемства чытачы падыходзілі да Міхася Мірановіча і Вольгі Маслюковай, каб пажадаць ім творчага плёну, новых кніг. як арганізатарам сустрэчы — Віцебскаму аддзяленню СБП і калектыву бібліятэкі імя Еўфрасінні Полацкай — падзякаваць за цікавую сустрэчу.

Міхась Мірановіч чытае свае “міранізмы”.


Слава Куляшова. Ул. інф. Віцебскага аддзялення СБП.

Фота аўтара.