Літаратурная сустрэча адбылася ў Гомелі

Празаік, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СБП Анатоль Бароўскі распавёў школьнікам пра сучасную беларускую літаратуру.

Анатоль Бароўскі

Генадзь Лапацін

Паэт Генадзь Лапацін расказаў пра тое, як ён ездзіць па вёсках, сустракаецца са старымі людзьмі, запісвае іх аповеды і думкі пра мінулае і сучаснае жыццё на дыктафон. А потым іх успаміны, як вышываныя ўзоры на рушніках, кладуцца ў радкі цікавых кніг і манаграфій.

– Нам вельмі спадабалася сустрэча, хацелі б часцей сустракацца з гомельскімі творцамі, – сказалі напрыканцы сустрэчы вучаніца 8-га “А” класа Лізавета Прыгожая і вучаніца 10-га “А” класа Марыя Касцянок. – Нашы настаўнікі стараюцца прывіваць нам любоў да роднага слова і мовы, і мы ганарымся, што мы беларусы.

Сустрэча адбылася па ініцыятыве настаўніц беларускай мовы і літаратуры СШ № 19 Ганны Канцавой і Антаніны Башмур.

Ул. інф. Гомельскага абласнога аддзялення СБП