Літаратурная сустрэча для навучэнцаў спецшколы

16 лістапада 2012 года Магілёўская цэнтральная бібліятэка запрасіла выхаванцаў дзяржаўнай спецыяльнай школы закрытага тыпу на літаратурна-музычную вечарыну “Славутыя сыны зямлі беларускай”, прысвечаную 130-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа. 


Падлеткі пачулі расказ пра жыццё і творчасць літаратурных класікаў, паглядзелі відэапрэзентацыю з пазнавальнымі дакументальнымі фільмамі. Артысты народнага тэатра Палаца культуры вобласці Дар’я Поварава і Аліна Кісялёва пачыталі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа.

  

На фота: Аліна Кісялёва, Дар'я Поварава, Ала і Мікола Яцковы.

У вечарыне ўзяў удзел старшыня Магілёўскага аддзялення СБП Мікола Яцкоў, які зрабіў гістарычны экскурс у часы паслярэвалюцыйных пераменаў на Беларусі, калі ўзнікла  магчымасць узнікнення самастойнай беларускай дзяржавы, паразважаў пра тое, якую ролю адыгралі Я.Купала і Я.Колас у беларускай гісторыі. У выкананні Міколы і Алы Яцковых прагучала некалькі песен з вядомага цыклу Янкі Купалы “Песні на ваенны лад”. 

 

Ул. інф. магілёўскага аддзялення СБП