Літаратурная вандроўка па Вушаччыне — 25 і 26 чэрвеня

1.1.1” — так мы назвалі сумесны праект. Гэта падарожжа, якое прымеркавана да 111-га дня нараджэння народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі і прысвечанае тром беларускім творцам ушацкага паходжання з заслужаным званнем народны — Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну. 

Як зберагаецца памяць пра вядомых паэтаў і пісьменніка ў год культуры, — мы зможам на свае вочы ўбачыць падчас вандроўкі. 

Плануецца наведаць тры пункты: Ушачы-Бычкі-Пуцілкавічы.

Накіроўваючыся ва Ушачы, мы пабачым неверагодна прыгожыя краявіды Віцебшчыны — урадлівай на паэтаў і мастакоў зямлі.

Важнымі пунктамі ва Ушачах будуць дом, дзе нарадзіўся Рыгор Барадулін, а таксама магіла, дзе знайшоў вечны прыстанак народны паэт. Пабачым валун з высечаным на ім крыжом, які быў пастаўлены па просьбе самога Барадуліна ў якасці надмагільнага помніка восенню 2015 года. Расповед будзе весці пісьменнік, журналіст, блогер Глеб Лабадзенка. Мы зможам запытацца ў яго і ў прысутных музейшчыкаў, ці магчыма рэалізаваць ідэю музефікацыі дома Рыгора Барадуліна.

У Вушчаскім музеі народнай славы імя Героя Савецкага саюза У.Е. Лабанка зможам пагаварыць з мясцовымі жыхарамі і прадстаўнікамі аддзела культуры, якія збяруцца на імпрэзу з удзелам пісьменнікаў, творчых дзеячаў, супрацоўнікаў музеяў Мінска і Ушач.

У вёсцы Бычкі, дзе нарадзіўся Васіль Быкаў, нас чакае прыемная сустрэча з пляменнікам пісьменніка Хараком Мікалаем Мікалаевічам, які наглядае за Хатай-музеем Васіля Быкава.

Апошняй кропкай у падарожжы стане загадкавая, амаль вымерлая  вёска Пуцілкавічы, дзе нарадзіўся народны паэт Беларусі – Пятрусь Броўка.

Уявіце сабе — дзень народзінаў паэта ў выміраючай вёсцы. Прыпынкам у Пуцілкавічах стане Хата-музей Петруся Броўкі. Пазнаёмімся з адным з нямногіх жыхароў – Сысом Міхалам Леанідавічам, які зараз кіруе музеем, зможам запытаць у адзінкавых бабулек, як ім сёння жывецца ў адрыве ад усёй цывілізацыі. Ва ўсіх прысутных будзе ўнікальная магчымасць убачыць накаторыя матэрыялы і прадметы з тых 17-ці чамаданаў, якія сталі сенсацыйным падарункам Літаратурнаму музею Петруся Броўкі (г. Мінск), які зрабіў сын народнага паэта — Юрый Пятровіч Броўка.

Ля вогнішча абмяняемся ўражаннямі, якія мы атрымаем за цэлы дзень вандроўкі па Віцебшчыне, паслухаем народныя спевы ў выкананні аматарскага калектыва “Спеўны сход” (кіраўнік Сяргей Доўгушаў, саліст групы “Вурай”), а таксама песні на словы Рыгора .Барадуліна, Пятруся Броўкі і інш. у выкананні Алеся Камоцкага.

Праграма вандроўкі 25 чэрвеня выглядае так:

6.45

Збор удзельнікаў вандроўкі каля ст. метро Маскоўская, прыпынак ля кінастудыі. Аўтобус…..Кіраўнік групы Мізон Наталля тэл. +375 29 33 888 23

7.00

Ад’езд

7.00-10.00

Дарога да г.п. Ушачы. Экскурсія ад загадчыка навукова-экспазіцыйнага аддзела Вольгі Барысаўны Гулевай

Сан.прыпынак

Пункт прыбыцця – Дом Рыгора Барадуліна

 

10.00-11.15

  1. Дом Р. Барадуліна
  2. Могілкі Р. Барадуліна

Спікеры-Глеб Лабадзенка, Наталля Давыдзенка

11.30-13.15

Ушачскі музей народнай славы імя Героя Савецкага саюза У.Е. Лабанка. Імпрэза, прымеркаваная да 111-годдзя Петруся Броўкі і прысвечаная Петрусю Броўку, Рыгору Барадуліну, Васілю Быкаву.

Спікеры: Ганад Чарказян, Наталля Давыдзенка, Лідзія Макарэвіч, Вольга Гулева, Наталля Мізон, прадстаўнікі ўшацкага райвыканкама і музея

Мастацкае чытанне: Алег Вінярскі

Спевы:Алеся Камоцкага

13.00-13.45

Кава-брэйк

 

14.00-15.30

Хата-музей Васіля Быкава ў Бычках

Спікер: Мікалай Мікалаевіч Харак, Глеб Лабадзенка

16.00-16.45

Выезд у Пуцілкавічы

17.00-18.45

Наведванне Хаты-музея Петруся Броўкі.

Спікеры: Міхаіл Леанідавіч Сыс, супрацоўнікі ЛМПБ, Вера Буланда

Спевы: аматарскі калектыў “Спеўны сход” (кіраўнік Сяргей Доўгушаў, саліст групы Vuraj), Алесь Камоцкі.

Упершыню будуць прадстаўленыя музейныя прадметы з архіва сям’і Броўкаў , перададзеныя сынам паэта Юрыем Пятровічам у фонды ЛМПБ у маі 2016 г.

19.00-20.00

Вячэра самастойна

20.30

Адпраўленне аўтобуса з удзельнікамі вандроўкі ў Мінск

 

Спікеры:

 

  • Глеб Лабадзенка, пісьменнік, журналіст, блогер, адзін з заснавальнікаў курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”, сябраваў з сям’ёй Р. Барадуліна.
  • Ганад Чарказян, пісьменнік, паэт. Піша на курдскай і армянскай мовах,  быў блізка знаёмы з П. Броўкам (атрымаў ад яго “пуцёўку ў літаратуру”), Р. Барадуліным (перакладаў вершы Ганада на беларускую мову), В. Быкавым (дапамагаў будаваць дачу ў Ждановічах, дзе сёння знаходзіцца музей ).
  • Алег Вінярскі, акцёр і рэжысёр Нацыянальнай Дзяржаўнай тэдерадыёкампаніі РБ.
  • Наталля Давыдзенка, паэтэса, працавала разам з Р. Барадуліным ў выд. “Мастацкая літаратура”, яшчэ пры яго жыцці разбірала архіў паэта, з’яўляецца ўкладальнікам  і аўтарам прадмовы да кн. “Рыгор Барадулін. Дзённікі і запісы”, 2015).
  • Міхаіл Леанідавіч Сыс, загадчык Хаты-музея П. Броўкі
  • Мікалай Мікалаевіч Харак, загадчык Хаты-музея В. Быкава
  • Макарэвіч Лідзія Вітальеўна, дырэктар установы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
  • Вольга Гулева, загадчык экспазіцыйнага аддзела ДМГБЛ.
  • Мізон Наталля, загадчык Літаратурнага музея Петруся Броўкі.
  • Азевіч Святлана Васільеўна, начальнік аддзела ідэалагічнай і выхаваўчай працы Ушацкага райвыканкама
  • Вера Буланда пісьменніца, распавядзе шчымлівую гісторыю пра стрыечную сястру П. Броўкі.

Заявіць пра свой удзел у вандроўцы можна па тэлефоне:

+375 17 226 09 81
+375 29 338 88 23

ДЭДЛАЙН падачы заявак — 22 чэрвеня.

baj.by