Літаратурныя вечарыны прайшлі ў Лунінцы і Мікашэвічах

Першая адбылася ў Лунінецкай раённай бібліятэцы і мела назву «Край, дзе акрыляецца душа». Бібліятэкар Ала Іовіч зрабіла агляд выставы «Сучасныя беларускія выданні». Прагучалі лірычныя песні ў выкананні Максіма Перапёлкіна, а фальклорныя спевы выканаў народны калектыў «Світанак» на чале з Аленай Яскевіч.

З творамі, апрача сябраў СБП, выступілі сябры літаб’яднання «Касіяпеі» пры газеце “Информ-прогулка” Людміла Хмялеўская, Вольга Грыдзюшка, Лілія Віктарава і Максім Казун.

Другая вечарына праз некалькі гадзін пачалася ў Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы пад назвай «І не знікаць паэтам вечна». Загадчыца бібліятэкі Аксана Маркевіч адкрыла яе расповедам пра жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча — да 85-годдзя пісьменніка, правяла віктарыну.

Потым выступілі Вадзім Жылко, Мікалай Ільючык, Вольга Грыдзюшка, Лілія Віктарава, мікашэвіцкі аўтар Мікалай Галавач... Гасцямі імпрэзы былі творчы клуб пажылых людзей «Натхненне» і іншыя сталыя чытачы бібліятэкі.

 

Вадзім Жылко, фота Галіны Самуйлік

На здымку: пасля вечарыны ў Мікашэвічах