Літаратурную прэмію "Залатая літара" ўручаць 28 сакавіка

На «Нулявым кніжным кіламетры», які знаходзіцца на ганку кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а), адбудзецца ўручэнне прэміі «Залатая літара» за 2012 год. У імпрэзе возмуць удзел: Адам Глобус, заснавальнік прэміі, намінанты на прэмію, літаратары.


Пачатак у 18:30.

Сёлета ў шорт-лісце «Залатой літары» апынуліся 5 кніг:

Валянцін Акудовіч «Кніга пра нішто»
Уладзімір Арлоў «Пакуль ляціць страла»
Алесь Бяляцкі «Асвечаныя беларушчынай»
Сяргей Календа «Кантынентальны сняданак»
Наста Манцэвіч «Птушкі».

***

«Залатая Літара» — штогадовая літаратурная прэмія, якая ўручаецца пісьменнікам Адамам Глобусам за найлепшую кнігу года. Уручаецца з 2004. Уганараванне традыцыйна адбываецца ў сакавіку, ды праводзіцца ў маленькіх кавярнях і кнігарнях Мінска. Лаўрэтамі прэміі ў розныя гады рабіліся Сяргей Харэўскі, Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Андрэй Федарэнка. Памер прэміі складае 111 еўра.

nn.by