Літаратуру для падлеткаў абмяркуюць Гунар Ардэліюс і Ксенія Шталенкова

Вядучая сустрэчы — пісьменніца Людміла Рублеўская. Пачатак у 18.00. Арганізатар мерапрыемства — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Тэма вечара — літаратура для падлеткаў, асаблівасці яе напісання і прамоцыі, абмен актуальным досведам паміж беларускімі і шведскімі творцамі.

Гунар Ардэліюс

Гунар Ардэліюс (Gunnar Ardelius), аўтар кніг для падлеткаў, перакладчык, старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў. Нарадзіўся ў 1981 годзе. Яго дэбютная кніга (2006 г.) была намінаваная на прэмію імя Аўгуста Стрынберга, атрымала прэмію дэбютантаў “Рагатка” (Slangbellan). Кнігі Ардэліюса перакладзеныя на некалькі замежных моваў, у тым ліку англійскую, нямецкую, французскую.

Ксенія Шталенкова

Ксенія Шталенкова, беларуская пісьменніца, аўтар кнігі для падлеткаў “Адваротны бок люстра” (2012). Нарадзілася ў 1992 годзе. Ксенія пачала пісаць, калі яшчэ сама была падлеткам. “Адваротны бок люстра” — прыгодніцкі раман-трылогія, першая частка якога стваралася 4 гады. Ужо напісаны працяг, які чакае свайго выдання.

Уваход на імпрэзу вольны. Запрашаем!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"