Лунінецкі «Выток» пабачыў свет

У нумары змешчана хроніка дзейнасці філіі за апошнія месяцы, у тым ліку распавядаецца пра альманах "Жырандоля" №7, зборнік "ЛітАўра", дзе таксама ёсць творы сябраў СБП, пра разнастайныя вечарыны і іншыя імпрэзы.

На першай старонцы змешчаны фотапартрэт пінскага празаіка Паўла Ляхновіча, які ў канцы лютага быў уганараваны берасцейскай "Мядовай прэміяй" (яе заснаваў і штогод ўручае сябар СБП Мікола Папека).

Ул. інф. Брэсцкага абласнога аддзялення СБП