Лялечная пастаноўка пра Пэтсана і Фіндуса — 13 лютага

Казка «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды» пабачыла свет у адмыслова створанай серыі для дзяцей “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве “Кнігазбор”.

Гісторыі пра дзядулю Пэтсана і ягонае кацяня Фіндуса, якія палюбіліся маленькім беларускім чытачам і іх бацькам, цяпер знайшлі сваё ўвасабленне ў лялечным тэатры.

Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай шведскай літаратуры, а яго незвычайныя ілюстрацыі, адначасова насычаныя колерам і дэталямі, прывабліваюць і дзетак і дарослых.

Запрашаем на імпрэзу!

Уваход вольны!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"