Лямцавая батлейка: у Гродне шведская карова размаўляла па-беларуску

Напачатку сустрэчы вядучая Хрысціна Марчук правяла невялічкі конкурс на веданне роднай мовы. Дзецям было прапанавана перакласці на беларускую мову такія словы, як "птица", "ворон", "краска" і "сливки". Апошняе слова выклікала ў дзяцей невялікія цяжкасці, але з дапамогай бацькоў усе даведаліся, што гэта "вяршкі".

Фото: Инна Северин, TUT.BY

Дзеці з цікавасцю назіралі за каляровымі лямцавымі фігуркамі Крумкача і Каровы падчас спектакля. Акрамя таго, малыя актыўна ўдзельнічалі ў пастаноўцы: адказвалі на пытанні акцёраў і дапамагалі героям прыбіраць у кароўніку пасля таго, як ветрагон раскідаў сена па залі.

Фото: Инна Северин, TUT.BY

Фото: Инна Северин, TUT.BY

Лямцавая батлейка створана Веранікай Фаміной і Святланай Бень паводле кніжак шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Пераклад на беларускую мову зроблены Надзеяй Кандрусевіч. Імпрэза адбылася ў сценах грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Іна Севярын, tut.by