Лятучы ўніверсітэт распачынае новы навучальны год

У межах імпрэзы Лятучага вы будзеце мець магчымасць пачуць уяўленні, развагі і пытанні, з якімі распачынаюць працу ў новым годзе чальцы калегіума Лятучага, абмеркаваць планы і магчымасці рэалізацыі сябе і сваіх інтэлектуальных памкненняў, бліжэй пазнаёміцца з выкладчыкамі і саўдзельнікамі ў будучай працы.

Традыцыйна на сустрэчы можна будзе даведацца пра новую Праграму на 2014-2015 г.г. Арганізатары прадугледжваюць і нефармальную частку – мажлівасць непасрэднага сумоўя за кавай-гарбатай у асяроддзі лектараў курсаў і публічных лекцый, вядучых школ і семінараў, арганізатараў універсітэцкіх пляцовак.

Імпрэза з нагоды пачатку ўніверсітэцкага году ў Лятучым “Універсітэт і сучаснасць” адбудзецца 9 верасня а 18.30 у прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58/к.6, праход праз вул. П. Броўкі). Уваход вольны!

Паводле прэс-рэліза