Лявон Баршчэўскі адзначае сваё 55-годдзе. Віншуем!

Сёння, 4 сакавіка, спаўняецца 55 гадоў філолагу, выкладчыку, перакладчыку, грамадскаму дзеячу, сябру СБП Лявону Баршчэўскаму. Паважаны Леанід Пятровіч! Віншуем Вас з юбілеем і зычым поспехаў ва ўсіх справах, дабрабыту, здароўя і вясновага настрою, плёну ў творчай дзейнасці!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

 

Лявон Баршчэўскі нарадзіўся 04.03.1958 г. у горадзе Полацку ў сям'і служачага.

Пасля заканчэння сярэдняй школы № 10 Полацка (1975) паступіў у Мінскі педагагічны інстытут замежных моў на спецыяльнасць "нямецкая і ангельская мовы" (скончыў у 1980). Працаваў выкладчыкам нямецкай і ангельскай моў у роднай школе. З 1981 г. - выкладчык кафедры замежных моў Наваполацкага політэхнічнага інстытута. У 1987 г. скончыў аспірантуру пры Мінскім педінстытуце замежных моў. Кандыдат філалагічных навук. Народны дэпутат БССР з 1990 г. Сябра СП СССР з 1989 г.

У друку выступае з 1973 г. Працуе ў галіне мастацкага перакладу з нямецкай, польскай, чэшскай, нідэрландскай на беларускую мову. Пераклаў кнігу Б. Брэхта «На шалях праўды» (1988), п'есу С. Мрожака «Танга» (пастаўлена ў 1989), паасобныя творы Ф. Кафкі, Г. Ахтэрберга, В. Тэўса, А. Шміт-Заса, А. Кухгофа і інш.

Выступае з артыкуламі па праблемах мастацкага перакладу.

Прэсавая служба СБП

Фота Лявона Баршчэўскага nastaunik.info