Навіны

У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшла кніга даследчыка Лявона Юрэвіча “Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні”. З нагоды выхаду кнігі аўтар распавядае пра адметныя рысы эміграцыйнага ліставання, свайго ўлюбёнага аўтара эпісталярыяў ды складанасці падчас працы над кнігай.

- Спадар Лявон, чым Вы можаце патлумачыць,  што кніжных публікацый беларускага эміграцыйнага ліставання на сёння не так шмат. Ці толькі маладаступнасць гэтых тэкстаў для даследчыкаў з’яўляецца прычынай такога становішча?

- Публікацый пра эміграцыю наагул няшмат. Калі казаць пра кніжныя выданні, пераважаюць зборы-зборнікі твораў, “укладзеныя” збольшага на падставе ранейшых эміграцыйных выданняў. Радуючыся кожнаму выданню, нельга ўсё-ж не адзначыць, што гэта прасцей ды і хутчэй, як прадзірацца праз нерасчытанае і неразабранае. У гэтым мо і прычына адсутнасці падобных публікацый, бо не толькі ў яблычным горадзе ды ў Скарынаўцы архівы; нямала ёсць і ў Мінску. Часам незацікаўленасць укладальнікаў ледзь да роспачы не даводзіць. Выйшаў вось новы том Лукаша Калюгі. Добра? Несумненна. Але ён паўтарае папярэдняе выданне, а як мінімум за гэты час двойчы было надрукавана невядомае апавяданне пісьменніка – у часопісе “Спадчына” і ў “Запісах БIНIМ”. Яго ў кнізе няма.

 

- Што асабіста Вас натхніла на стварэнне такой кнігі? 

 - Гэта ў пісьменнікаў натхненне. А ў архівістаў проста праца: напісанае мусіць быць выдрукавана. Выдрукаванае захоўваецца, не напісанае.

 

- Колькі часу заняло напісанне кнігі? Ці сутыкаліся з нейкімі складанасцямі падчас працы над кнігай?

- Кніга складаецца з раздзелаў, якія не толькі пісаліся адмыслова, але і што былі апублікаваныя раней, у розных выданнях, “Запісах БIНIМ” або “ARCHE”. Так што атрымалася расцягнутая ў часе. I яшчэ можна было цягнуць далей і далей: тэма бясконцая. А складанасць – почыркі. Друкаркі мала хто меў, а почыркі былі, як у Міколы Абрамчыка ці Антона Адамовіча – смерць архівісту.

 

- Ці можна казаць пра нейкія адметныя рысы, уласцівыя менавіта эміграцыйным эпісталярыям у параўнанні з метрапольнымі? Ці можаце вызначыць найбольш цікавыя для Вас працы, прысвечаныя метрапольнаму ліставанню або эпісталярыям наогул?

- Хутчэй, магчыма, трэба казаць не пра адметныя рысы лістоў, а пра спецыфіку публікацый – тут ёсць адрозьненні, якія палягаюць у скаротах, заменах імёнаў ініцыяламі etc. Штo датычыцца працаў, прысвечаных эпісталярыям, дык, на жаль, не ведаю ніводнай беларускай, але вельмі спадзяюся, што проста не там глядзеў.

 

- Як Вы ацэньваеце стан захаванасці эпісталярнай спадчыны беларускіх эмігрантаў? Наколькі актуальная праблема захаванасці архіваў або страчаных архіваў?

- Пра гэта нямала й пісалася, і гаварылася. Страчана багата, страчваецца штодзённа – калі адыходзяць старыя эмігранты, а спадкаемцы часта-густа выкідаюць паперы. Што можам – робім: збіраем, захоўваем, намагаемся публікаваць.

 

- У сваёй кнізе Вы публікуеце багата лістоў са збораў Юркі Віцьбіча, Кастуся Акулы, іншых беларускіх інтэлектуалаў на эміграцыі. Як Вы лічыце, ці было ліставанне на эміграцыі абавязковай і неад’емнай часткай жыцця творцы, або ёсць прыклады, калі інтэлектуалы ліставаліся мала і неахвотна? Ад чаго гэта залежыла?

- Залежала найперш ад характару чалавека. Янка Юхнавец, напрыклад, амаль не пісаў лістоў, абмяжоўваўся кароткімі паштовымі карткамі: атрымаў, буду, прынясу. Калі Вітаўт Тумаш меў вельмі вялікае ліставанне, да чаго вымагала пасада старшыні БIНIМу, дык лісты Янкі Станкевіча трапляюцца даволі рэдка: выглядае, быў больш навукоўцам-самотнікам.

 

- З кнігі можна зрабіць выснову, што Юрка Віцьбіч з’яўляецца ці не ўлюбёным аўтарам эпісталярыяў для Вас. Ці гэта сапраўды так? Чым, на Вашу думку, можна патлумачыць феномен Юркі Віцьбіча як своеасаблівага цэнтра эміграцыйнага ліставання? Ці справа зноў жа звязаная са ступенню захаванасці архіваў?

- Постацю Віцьбіча зацікавіўся яшчэ пад час навучання ў аспірантуры АН Iнстытута літаратуры як аўтара гістарычнай прозы. Потым, ужо ў ЗША, пашчасціла знайсці і падрыхтаваць да друку ягоныя “Антыбальшавіцкія паўстаньні”. Так што ён улюбёны для мяне з розных бакоў. Сапраўды, засталося немалое ліставанне (хоць пра добрую захаванасць таксама казаць не выпадае: не аднойчы лісты былі ў вадзе), але галоўнае, што Віцьбіч як чалавек і як пісьменнік робіць гэтае ліставанне надзвычай цікавым. Не параўнаць, скажам, з лістамі Уладзіміра Сядуры.

 

- Вы скарыстоўваеце ў сваёй кнізе архівы БІНІМу і Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане. Якія іншыя зборы ліставання на сёння найбольш для Вас цікавыя і вартыя, на Вашую думку, апрацоўкі і публікацыі?

- Лісты заўсёды цікавыя: пытанне, што вы ў іх шукаеце і што знаходзіце.

 

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


 

Даведка

Лявон Юрэвіч

Нарадзіўся 30 чэрвеня 1965 г. у Мінску. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1990), вучыўся ў аспірантуры Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Беларусі (1990—1993). У 1993 г. пераехаў у ЗША. Працуе ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы. Мае навуковыя ступені магістра філалогіі і магістра бібліятэчнай справы. Даследуе беларускую культуру і літаратуру на эміграцыі.

У кладальнік і рэдактар кніг: “Францішак Скарына: жыццё і дзейнасць” (Мінск, 1995), “Архіўная кніга” (Нью-Ёрк, 1997), “Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі” (Нью-Ёрк, 1999).

Падрыхтаваў да выдання кнігі: Барыс Рагуля “Беларускае студэнцтва на чужыне” (Лондан (Канада); Нью-Ёрк: Бібліятэка Бацькаўшчыны, 2006), “Эквівалент: Зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы” (Мінск: Бібліятэка Бацькаўшчыны, 2005), “Каханы горад: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы” (Мінск: Бібліятэка Бацькаўшчыны, 2006), а таксама зборы працаў У ладзіміра Дудзіцкага “Напярэймы жаданьням” (Нью-Ёрк, 1994), Міколы Цэлеша “Хмары над Бацькаўшчынай” (Нью-Ёрк, 1995), Юркі Віцьбіча “Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі” (Нью-Ёрк, 1996), Антона Адамовіча “Творы” (Нью-Ёрк, 2003).

Аўтар кніг: “Жыцьцё пад агнём: Партрэт беларускага ваеначальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі” (Мінск, 1999), “Камэнтары: Літаратуразнаўчыя артыкулы” (Мінск, 1999), “Вырваныя бачыны: Да гісторыі Саюзу Беларускай моладзі” (Міск, 2001), “Літаратурны рух на эміграцыі” (Мінск, 2002), “Мэмуары на эміграцыі» (Мінск: Бібліятэка Бацькаўшчыны, 2005), “Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус” (1947—2000)” (Мінск: Бібліятэка Бацькаўшчыны, 2006).

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------