Лявону Вольскаму — 50!

Шаноўны Леанід Артуравіч! Віншуем Вас з юбілеем і зычым усяго найлепшага — здароўя і дабрабыту, плёну ва ўсіх справах і новых дасягненняў у творчай дзейнасці!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

   

Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасня 1965 года ў Мінску. Яго дзед Віталь Вольскі — беларускі літаратар. Бацька, паэт Артур Вольскі, пісаў для дзяцей, перакладаў з пяці моваў і стаяў ля вытокаў нацыянальнага Адраджэння канца 1980-х.

У 1981 годзе Лявон у Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава разам з Уладзімірам Давыдоўскім заснаваў рок-гурт «Фаварыт» (пасля — «Мроя»). У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новы гурт — N.R.M., які за 13 гадоў выпусціў 8 альбомаў.

Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі. 30 снежня 2009 года выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў (Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімірам Пугачам ды іншымі).

Вольскі спяваў у гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet». Аўтар кніг паэзіі і прозы.

Прэсавая служба СБП