Людміла Рублеўская прэзентавала «З'яўленне Інфанты» (фотарэпартаж)

Зборнік пабачыў свет у межах серыі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», у Бібліятэчцы часопіса "Дзеяслоў". Арганізаваў вечарыну Паэтычны тэатр АРТ.С, вядучымі сталі Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі

Павіншаваць аўтарку з выхадам кнігі прыйшлі сваякі, сябры, аднадумцы, калегі і вучні Людмілы Іванаўны, якая больш за дзесяць гадоў кіруе аб'яднаннем "Літаратурнае прадмесце", адкуль пачалі свой творчы шлях многія маладыя паэты.

Выступілі Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", рэдактар кнігі "З'яўленне Інфанты" Барыс Пятровіч; галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура", паэт Віктар Шніп; паэты Алесь Емяльянаў, Наталля Кучмель, Юля Новік, Таццяна Пратасевіч, Віка Трэнас; выканаўцы Міхась Бараноўскі, Андрусь Якушаў.

Паэт Георгій Барташ разам з музыкантам Уладзімірам Пыльчанкам праспяваў некалькі песень на свае вершы.

Альжбэта Малішэўская-Спрынчан разам з Віктарам Шніпам і Людмілай Рублеўскай паказалі музычна-тэатральную сцэнку па матывах народнай песні.

Людміла Рублеўская

Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі

Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч прэзентуе кніжныя закладкі з выявай Людмілы Рублеўскай

Людміла Рублеўская расказвае пра стварэнне кнігі

Выступае Віктар Шніп

Уверсе: музычна-тэатральная сцэнка, злева направа: Віктар Шніп, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Людміла Рублеўская, Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан, унізе: Людміла Рублеўская

Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Людміла Рублеўская, Яраш Малішэўскі

Міхась Бараноўскі 

Георгій Барташ і Уладзімір Пыльчанка

Юля Новік

Уверсе: Яраш Малішэўскі, Таццяна Пратасевіч, унізе: Наталля Кучмель

Алесь Емяльянаў

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org

Дзякуем Анатолю Івашчанку за спрыянне ў падрыхтоўцы матэрыялу