Людміла Рублеўская за прылаўкам кнігарні логвінаЎ

9 кастрычніка Людміла Рублеўская ў кнігарні "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37А) падпіша свае апошнія кнігі: раманы “Сутарэнне Ромула” і перавыданне рамана “Сэрца мармуровага анёла”, а таксама параіць вартыя для прачытання кнігі ды раскажа, што цікавага і новага ў літаратурным свеце. 

Працоўная змена Людмілы Рублеўскай — з 19-00 да 20-00. Уваход – вольны.

 

Паводле кнігарні "логвінаЎ"