Навіны

3 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень пісьменніка. У 1986 годзе падчас кангрэсу Міжнароднага ПЭН-Клуба было вырашана святкаваць гэтую дату. Віншуем усіх пісьменнікаў, а таксама аматараў літаратуры!

Нядаўна нашую краіну наведаў нямецкі аўтар Ніколь Любіч. Журналіст Марына Весялуха распытала яго пра спецыфіку пісьменніцкай дзейнасці, пра сучасны літаратурны працэс і стаўленне цяперашняга чытача да кнігі.

 

"У вас людзі вераць у кнігу!"

— Не так даўно падчас адной з літаратурных імпрэз надзвычай актыўна абмяркоўвалася пытанне: пісьменніцкая праца з’яўляецца прафесіяй ці прызваннем? Якое ваша меркаванне на гэты конт?

— Я ў гэтым сэнсе прагматычны чалавек і разглядаю пісьменніцкую справу як прафесію. Але адрозніваю паняцці «пісьменнік» і «аўтар». У нямецкай мове актыўна ўжываюцца гэтыя два словы ў адносінах да людзей, якія пішуць мастацкія тэксты. Для мяне пісьменнік — чалавек вельмі вядомы, заслужаны майстар справы. Пісьменнікам я магу назваць Гюнтэра Граса ці Марціна Вальцэра, гэта творцы старэйшага пакалення. А астатніх, маладзейшых, хутчэй можна назваць аўтарамі.

Для мяне заўсёды было мэтай зарабляць сабе на жыццё гэтай прафесіяй. Аднак жыць толькі на пісьменніцкія ганарары вельмі складана, таму сітуацыя вымушае займацца іншымі справамі. Але гэта і новы аспект: у такіх абставінах людзі маглі б і не быць аўтарамі, калі б не лічылі гэтую справу сваім пры званнем. Я заўсёды пратэстую супраць рамантычнага ўяўлення пра пісьменніка як пра чалавека, які павінен быць бедны, а добры пісьменнік абавязкова павінен пакутаваць. Гэта няслушна — любы чалавек за сваю працу павінен атрымліваць грошы, і аўтар таксама павінен атрымліваць ганарары, якіх хапала бы яму на жыццё.

— У такім разе, ці можна навучыцца прафесіі аўтара і напісаць добры твор на заказ?

— На вучыцца гэтаму можна, і я па сабе заўважаю, што майстэрства прыходзіць з вопытам. Канечне, для таго, каб пісаць добра, трэба пісаць. І мець страсць да пісання, і адчуваць слова, мову. Для мяне гэтая прафесія — пытанне дысцыпліны і вопыту. Пры гэтым важна ўсведамляць, што калі ты напісаў 20 добрых раманаў, то твой 21-ы твор неабавязкова таксама будзе добры. Кожны новы твор — заўсёды новы выклік. І аў тар, пішучы, развівае сябе. Гэта адметнасць нашай працы. Думаю, творы, напісаныя на замову, могуць быць вельмі добрымі. Вядома, гэта не пастулат. Аўтар павінен зрабіць тэму сваёй, знайсці ў ёй нешта, што яго самога «зачэпіць». Канечне, нельга параўноўваць пісьменніцкую творчасць з журналістыкай, дзе вельмі шмат пішацца на заказ і атрымліваюцца добрыя рэпартажы. Але, думаю, параўнанне з музыкай было б слушнае. Напрыклад, Бах таксама пісаў шмат твораў на замову, і яны ўсё яшчэ актуальныя.

— Апроч пісьменніцкай дзейнасці вы працуеце журналістам. У чым для вас розніца паміж гэтымі відамі творчай працы?

— Спачатку я працаваў толькі як журналіст, пазней паралельна з публіцыстыкай пачаў пісаць мастацкія творы. Атрымлівалася прыкладна 70 працэнтаў журналістыкі і 30 — пісьменніцкай працы. Але цяпер я на 90 працэнтаў займаюся пісьменніцтвам. А розніца для мяне — у ступені свабоды. Калі пішу журналісцкі тэкст, то перад асобамі, якія фігуруюць у матэрыяле, адчуваю абавязак гаварыць праўду. Акрамя таго, пішучы літаратурны твор, маю магчымасць сам выбіраць тэмы, стыль. А супрацоўнічаючы з пэўным часопісам, я павінен трымацца яго стылю і тэматыкі. Розніца і ў тым, што вага журналісцкага слова намнога большая. Артыкул у газеце ці часопісе прачытаюць некалькі тысяч чалавек ці нават мільён, калі гэта выданне з вельмі вялікім накладам. У той час як аўдыторыя мастацкага тэксту больш абмежаваная.

— Існуе меркаванне, што пісьменнік павінен быць сціплым, адчуваць нейкі сорам, страх перад тым, як прадставіць твор чытачу…

— Мне гэта знаёма. Калі пішаш, то проста сядзіш за камп’ютарам, нават не маеш уяўлення, як успрымуць іншыя. Самы хвалюючы час для мяне — перыяд паміж здачай у друк і з’яў леннем першых рэакцый. Але я таксама лічу, што любы чалавек, які выступае на публіцы са сваімі творамі, — аўтар, музыкант, рэжысёр — абавязкова павінен быць гатовы да таго, што ўзнікнуць дыскусіі, з’явіцца крытыка. Не трэба баяцца, а трэба быць гатовым адказаць накрытыку. Гэта адказнасць любога творчага чалавека. Ёсць шмат пісьменнікаў, якія не любяць прэзентаваць свае творы, чытаць іх перад публікай. Я магу зразумець гэтую пазіцыю: большасць стала пісьменнікамі для таго, каб пісаць, а не для таго, каб выступаць. Але з іншага боку, калі вы ўжо прадстаўляеце сваю твор часць, то гэта трэба рабіць прафесійна, так, каб людзі бачылі, што вам прыемна чытаць свой верш ці ўрывак з рамана. Часам прыходзіш на сустрэчу з аўтарам, а ён чытае так, што адразу бачна: яму гэта не цікава, ён не хоча, і ўвогуле яго сюды прыцягнулі. Прафесій на прадстаўляць твор — таксама адказнасць пісьменніка.

— Я часам спрабую пісаць прозу, і мне цікавей пісаць пра тое, што было насамрэч у жыцці, чым цалкам прыдумваць падзеі і персанажаў…

— Тут мы вельмі падобныя, таму што я таксама люблю пісаць на падставе фактаў, якія сапраўды адбываліся. Доказ таму — дзве мае апошнія кнігі. Я збіраў інфармацыю пра гэтыя жыццё выявы падкі, шмат чаго даведаўся, а пасля проста дадаў выдуманых персанажаў, выдуманую сюжэтную лінію і змяшаў іх з сапраўднымі падзеямі. Атрымліваецца, што раманы напісаныя на дакументальнай аснове. Я лічу, што пісьменнікі павінны жыць у гэтым свеце побач з іншымі людзьмі, яны павінны глядзець навокал і натхняцца выпадкамі, пра якія чуюць, тым, што адбываецца побач з імі. Я не люблю вобраз пісьменніка, які сядзіць дзесьці на сваёй мансардзе і піша штосьці «з галавы».

— Сюжэты двух апошніх вашых раманаў нейкім чынам звязаныя з судовымі справамі, забойствамі і жыццём у турме. Адкуль такая цікавасць да гэтага аспекту жыцця?

— Ідэя ўзнікла не з таго, што ў мяне была нейкая спецыфічная цікавасць да крымінальных выпадкаў, наадварот, я адштурхоўваўся ад кахання. Думаў сабе так: ёсць каханне паміж людзьмі, што ж можа зацямніць гэтае каханне, зрабіць яго немагчымым, які ёсць ценевы бок кахання або нейкія табу, што існуюць у адносінах па між людзьмі. І, напрыклад, задаў сабе пытанне: што было б, калі б нехта закахаўся ў жанчыну, якая з’яўляецца дачкой ваеннага злачынцы? Або што бы лоб, калі б хтосьці закахаўся ў маньяка. І вось ужо сыходзячы з гэтага я пачынаю разважаць далей, і так узнікае гэтая тэма.

— Добры пісьменнік — заўсёды добры чытач. Якіх аўтараў вычытаеце і хто з’яўляецца вашым твор чым настаўнікам?

— Маім любімым пісьменнікам быў і застаецца Макс Фрыш, я ім вельмі захапляюся і вельмі яго люблю. Увогуле, я апошнім часам чытаю выключна раманы, і некаторыя з іх надзвычай цікавыя. Гэта, напрыклад, раман Давіда Гросмана, сучаснага ізраільскага пісьменніка. У ім аўтар распавядае гісторыю кахання на фоне ўсёй гісторыі Ізраіля. Мне вельмі падабаецца такая форма, калі ў вузкія межы, дзе дзейнічаюць усяго 2-3-4 персанажы, можна «ўпакаваць» гісторыю нейкай краіны або распавесці пра вайну. У гэтай кнізе — гісторыя жанчыны, сына якой забралі ў войска, калі ў Ізраілі пачалася вайна з Ліванам. Яна баіцца, што ёй прыйдзе вестка пра яго смерць, ёй здаецца: зараз пад дзвярыма з’явяцца салдаты, якія паведамяць, што сын загінуў. І яна так баіцца, што ўцякае з дома і пешшу ідзе праз увесь Ізраіль, сустракаецца з рознымі людзьмі. Цікава тое, што калі Гросман на пісаў гэтую кнігу, да ягоных дзвярэй прыйшлі салдаты, і ён даведаўся пра смерць сына на вайне.

Атрымліваецца, што такія кнігі часам нават прадказваюць будучыню. З маім раманам «Марская ціша» таксама звязаная падобная гісторыя. Я пішу пра гісторыю кахання паміж жанчынай з Сербіі Аннай і хлопцам Робертам. Праз некаторы час высвятляецца, што бацька Анны — ваенны злачынца. Ужо калі выйшла кніга, адзін чалавек мне расказаў гісторыю дзяўчыны, якая закахалася ў хлопца з Сербіі, а яго сваяк удзельнічаў у масавых згвалтаваннях пад час вайны. Яна сказала: кніга амаль пра нас. Мне аднойчы таксама напісала жанчына, якая працуе ў трыбунале ў Гаазе. У сваёй кнізе я цы тую пра цэс, які сапраўды адбываўся, а гэтая жанчына была адвакатам падчас таго самага працэсу. Яна прачытала кнігу і распавяла, што адчувала тады і цяпер, пасля прачытання. Такія моманты заўсёды вельмі кранальныя, бо атрымліваецца: тое, што мы пішам, знаходзіць адлюстраванне ў рэальным жыцці.

— Ведаю, што вы ўпершыню ў Мінску. Якія вашыя ўражанні ад горада і ад наведвання Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу?

— Я сябе тут адчуваю вельмі дзіўна, бо Мінск мне нагадвае час, праведзены ў Маскве. З 1985 па 1988 год я жыў у Маскве, а мой бацька жыў там яшчэ да 1991-га, і я таксама вельмі часта бываў у гэтым горадзе. Для мяне гэта быў вельмі важны перыяд, мне было 14—17 гадоў, шмат усяго цікавага адбывалася. Тут такія ж шырокія вуліцы, як у Маскве, дамы таксама падобныя, яшчэ і надвор’е такое ж пахмурнае… Ува мне адразу выбухнула вялікая колькасць розных эмоцый, бо час, праведзены ў Маскве, быў сапраўды вельмі прыемны. Я пад уражаннем ад сваіх успамінаў. Таксама я ўражаны тым, што пабачыў на кніжнайвы стаўцы. Тут людзі ўсё яшчэ вераць у кнігу. Я бачыў стэнды зусім маленькіх выдавецтваў, дзе прапануецца некалькі выдадзеных за апошні час кніг. Я разумею, што ніякіх грошай яны на гэтым не заробяць, але ж займаюцца выдавецкай справай, бо вельмі шануюць кнігу. І мяне гэта надзвычай расчуліла, бо я ведаю зусім іншыя кніжныя кірмашы, напрыклад, Лейпцыгскі ці Франкфурцкі, з гіганцкімі памяшканнямі, можа, як 20 комплексаў «БелЭкспа». Яны больш падобныя да фабрыкі, канвеера, кніга там не мае нічога асабістага, яна ніяк не звязана з чаканнямі, спадзяваннямі людзей. А тут кніжная справа зусім непадобная да індустрыі. Бачна, што ўсім кіруе сапраўдная страсць да кнігі.

— А вы верыце ў кнігу?

— Так, веру. У Германіі ўвогуле цяпер вельмі складаная сітуацыя з кніжным рынкам, таму што выдаўцы і кніг, і газет заклапочаныя тым, што ў сувязі з татальнай дыгіталізацыяй на стане канец друкаваных выданняў. Але асабістая не люблю гэтыя планшэтнікі, экраны. Я не мог бы сабе ўявіць, што ўвечары ляжу ў ложку і чытаю нешта з экрана. Для мяне вельмі важна пагартаць кнігу, адчуць яе пах, я вельмі люблю пачуццё, калі трымаеш кнігу ў руках. Думаю, што свет без кніг быў бы жахлівы. Я цяпер часта праводжу пісьменніцкія майстэрні ў школах, сустракаюся з моладдзю і заўважаю, што для іх кнігі, газеты і часопісы больш не маюць ніякага значэння. Але з іншага боку, думаю, для большасці дарослых яны таксама не маюць значэння. Мы, людзі, якія чытаюць, — заўсёды меншасць. Таму ніякай катастрофы і абяцанай смерці кнігі не настане, проста друкаваныя выданні стануць даражэйшымі, але ўсёроўна застанецца меншасць, якая будзе іх чытаць. Больш затое, кніга, як была, па-ранейшаму застаецца важным сродкам масавай інфармацыі, які выкарыстоўваецца, каб уздымаць дыскусіі ў грамадстве на культурныя і палітычныя тэмы. У нас, напрыклад, год ці два таму ўзнікла вельмі важная дыскусія наконт становішча мусульман у Германіі, і яна была выклікана кнігай Ціла Сарацына. Ёсць і іншыя прыклады. Але ні разу не было такога, каб дыскусія ўзнікла на глебе фільма, мастацкага твора ці скульптуры. Заўсёды былі кнігі.

 

Марына Весялуха, ЛіМ

На фота: Ніколь Любіч, аўтар фота АУ

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------