"Люцыян Таполя" на сцэне Белдзяржфілармоніі

Люцыян Таполя — герой паэмы Максіма Танка — створыць цуд, перажыве выгнанне, збудуе вежу ў прэм’ерным творы Ларысы Сімаковіч rondo-опера “Люцыян Таполя” 12 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі.

Ваканаўцы: Ян Жанчак, Дыяна Трыфанава, Ігар Задарожны, фальклор-тэатр “Госьціца”, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы (мастацкі кіраўнік — народная артыстка Беларусі Людміла Яфімава), Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І. Жыновіча (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец).

 

 

Паводле philharmonic.by