Магілёўскае аддзяленне СБП будзе мець свой літаратурны альманах

Было адзначана, што кола грамадскіх арганізацый, з якімі супрацоўнічае аддзяленне, пашыраецца, і гэта дазваляе праводзіць сумесныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы на высокім узроўні. Таксама важна тое, што праца аддзялення знаходзіць станоўчыя водгукі на старонках абласных газет.

Яраслаў Клімуць

Старшыня рэдакцыйнай камісіі планаванага да выдання літаратурнага альманаха Яраслаў Клімуць падвёў вынікі працы камісіі і адзначыў, што свае асноўныя задачы камісія выканала і падрыхтавала матэрыялы да друку.

Таксама адбылося абмеркаванне назвы альманаха. Па выніках галасавання літаратурны альманах Магілёўскага аддзялення СБП атрымаў назву “Брама”. Напрыканцы Яраслаў Іванавіч выказаў думку, што з цягам часу і пры пэўных магчымасцях аддзяленне павінна стварыць сваё выдавецтва  —  з такой жа назвай.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП