Магілёўскія літаратары сустрэліся са школьнікамі
Ірына Цінякова
Імпрэзу адкрыла старэйшы бібліёграф Ірына Цінякова, якая выступіла з прывітальным словам.
Старшыня Магілёўскага аддзялення ТБМ імя Ф.Скарыны Алег Дзьячкоў прадэманстраваў некалькі творчых работ кінастудыі “Беларусьфільм” пачатку 1990-х, знятых у час адраджэння цікавасці да беларушчыны.
Алег Дзьячкоў, Мікола Яцкоў, Тамара Аўсяннікава, Таццяна Барысік
Таццяна Барысік пазнаёміла са сваёй новай кнігай “Жанчына і леапард”, прачытала ўрывак з яе і некалькі вершаў.
Тамара Аўсяннікава адзначыла, што амаль у кожнага з нас ёсць творчыя здольнасці, і запрасіла слухачоў на заняткі гарадскога літаратурнага клуба “Святліца”, якім яна кіруе.
Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СБП Мікола Яцкоў зладзіў невялікую презентацыю літаратурнага альманаха “Брама” і выказаў упэўненасць у тым, што сярод прысутных безумоўна ёсць будучыя аўтары, якія праз “Браму” увойдуць у беларускую літаратуру.
Напрыканцы сустрэчы бібліятэка атрымала ў падарунак экземпляр “Брамы” і кнігі выступоўцаў.
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП
Фотаздымкі І. Ціняковай і М. Яцкова