Магілёўскія пісьменнікі наведалі школьнікаў

Міхась Булавацкі, Мікола Яцкоў

Цяпер вакацыі, але нягледзячы на гэта ды моцны снегапад, на сустрэчу сабраліся вучні розных класаў, каму цікава ўсё, што тычыцца беларускай мовы і літаратуры.

Яраслаў Клімуць, Міхась Булавацкі, Мікола Яцкоў

Яраслаў Клімуць падкрэсліў, што толькі з роднай мовай беларуская нацыя мае будучыню. І ў якасці прыкладу прывёў трапяткія адносіны да народных традыцый у беларусаў замежжа.

Міхась Булавацкі правёў сярод гледачоў конкурс-віктарыну на веданне мовы, і пераможцы атрымалі беларускамоўныя асобнікі Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Таксама ў падарунак школе быў перададзены асобнік “Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя”.

Мікола Яцкоў зрабіў невялікую рэтраспекцыю, узгадаўшы магілёўскае паўстанне 1661 года – як сімвал непахіснасці магілёўцаў і іх імкнення да свабоды.

У падарунак вучням былі перададзены экзэмпляры часопіса “Дзеяслоў”.

Фотаздымкі Святланы Грахольскай.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"