Магілёўскія пісьменнікі выступілі ў Глуску

Міхась Булавацкі, Таццяна Барысік, Сяргей Украінка, Любоў Ляпко, Навум Сандамірскі

Распачаў сустрэчу Міхась Булавацкі. Мала хто памятае і ведае, што некалі ў Завалочыцкім сельсавеце Глускага раёна была вёсачка пад назвай Восы-Калёсы, дзе і нарадзіўся спадар Міхась.

Сяргей Украінка, Любоў Ляпко, Міхась Булавацкі, Таццяна Барысік, Навум Сандамірскі. Выступае Мікола Яцкоў

З цеплынёй пісьменнік вёў аповед-успамін пра сваю маленькую радзіму, пра вёску, спаленую фашыстамі ў гады ваеннага ліхалецця, прачытаў некаторыя свае творы. На добры ўспамін Міхась Пятровіч пакінуў гімназіі сваю кніжку "Гісторыя Завалочыцкага лясніцтва".

Мікола Яцкоў перадае Алене Слічонак выданні СБП

Паэтка і пісьменніца, лаўрэат 2 месца прэміі імя Гедройца Таццяна Барысік пазнаёміла слухачоў са сваёй кнігай “Жанчына і леапард”, прачытала вершы, гумарыстычныя замалёўкі, урыўкі з новых твораў, пажадала маладой аўдыторыі плёну ў вучобе і жыцці.

 

Вучні гімназіі разам з настаўніцай роднай мовы Ганнай Якаўлеўнай Усік падрыхтавалі выразнае чытанне вершаў Сяргея Украінкі. Спадар Сяргей выступіў з гумарыстычнымі эцюдамі і вершаванымі радкамі са сваёй новай кнігі “9 гранаў”.

Мясцовая паэтка і аўтар песень Любоў Ляпко расказала пра тое, як будучы школьніцай малодшых класаў, пачала паэтычную творчасць з падтрымкай настаўніцы роднай мовы.

Пісьменнік Навум Сандамірскі пазнаёміў гледачоў са сваёй новай кнігай “Ковбой, который не стрелял”.

Старшыня Магілёўскага аддзялення СБП Мікола Яцкоў прадставіў гімназістаў трэці выпуск літаратурнага альманаха “Брама”.

У бібліятэку гэтай гімназіі былі перададзеныя ўсе выпускі альманаха “Брама” і іншыя выданні Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Дырэктар гімназіі Надзея Савельеўна Марус і намеснік па выхаваўчай рабоце Алена Рыгораўна Слічонак выказалі шчырую падзяку пісьменнікам.

У гісторыка-этнаграфічным музеі: Любоў Ляпко, Сяргей Украінка, Міхась Булавацкі, Таццяна Барысік, Мікола Яцкоў

Любоў Ляпко і Міхась Булавацкі

Потым госці наведалі гімназічныя гісторыка-этнаграфічны музей і музей хлеба.

Сяргей Украінка. Міхась Булавацкі

Па дарозе ў Магілёў літаратары прыпыніліся ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна і выказалі пашану беларускаму пісьменніку Алесю Адамовічу, які пахаваны на мясцовых могілках.

Фотаздымкі Віталя Васількова

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП