Магілёўскія пісьменнікі выступілі ў Княжыцах

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Чабан падрыхтавала выдэапрэзентацыю, прысвечаную пісьменнікам-юбілярам гэтага года Івану Шамякіну, Івану Мележу і Кандрату Крапіве.

Мікола Яцкоў, Алесь Казека, дырэктар школы Аляксандр Аношка, Сяргей Украінка, Пятро Камкоў

Госці прачыталі свае вершы, распавялі пра спецыфіку літаратурнай працы, закранулі тэму захавання і развіцця беларускай мовы.

Сяргей Украінка, Пятро Камкоў, Мікола Яцкоў

М. Яцкоў пазнаёміў вучняў з творчасцю пісьменніка са Слаўгарада, ветэрана-франтавіка Фелікса Шкірманкова, які 27 мая рыхтуецца адзначыць сваё 90-годдзе. 

Выступае Алесь Казека 

У бібліятэку школы былі перададзены экзэмпляры літаратурнага альманаха Магілёўскага аддзялення СБП “Брама” і кніга С. Украінкі “9 гранаў”.

Уверсе, злева: Мікола Яцкоў перадае выданні СБП Наталлі Чабан; унізе: фота на памяць; у школьным музеі

Пісьменнікі наведалі школьны музей, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай выхадцам з Княжыц – народнаму мастаку Беларусі Паўлу Масленікаву, акадэміку Уладзіміру Камарову, пісьменніку Васілю Матэвушаву, кінарэжысёру Іосіфу Шульману.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП