Магілёўскія школьнікі сустрэліся з творамі Купалы і Коласа

13 снежня ў магілёўскую Цэнтральную гарадскую бібліятэку на сустрэчу з творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа прыйшлі вучні школы № 33.

 

Ірына Цінякова і Святлана Міхальчук

Яны азнаёміліся з прэзентацыяй, якую прадэманстравалі бібліятэкары Ірына Цінякова, Святлана Міхальчук і Марына Барысава.

Аліна Кісялёва

Артыстка народнага тэатра Палаца культуры вобласці Аліна Кісялёва выканала некалькі вершаў Купалы.

Ала і Мікола Яцковы

Старшыня Магілёўскага аддзялення СБП Мікола Яцкоў расказаў пра адметнасці паэзіі двух вялікіх беларускіх песняроў. У выкананні Міколы і Алы Яцковых прагучала некалькі песень на вершы Купалы і Коласа.

Ул. інф. магілёўскага аддзялення СБП