Магілёўцы адзначылі тыдзень роднай мовы

У госці да вучняў сярэдняй школы № 10 завіталі магілёўскія літаратары  - старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СБП Мікола Яцкоў, сябра СБП Таццяна Барысік і Ала Яцкова. Яны расказалі пра сябе, пра тое, як прыйшлі ў творчасць, і якую ролю ў іх жыцці адыгрывае родная беларуская мова. Вучні з вялікай цікавасцю праслухалі творы ў аўтарскім выкананні. Мікола Яцкоў выказаў пажаданне, каб наша моладзь далучалася да літаратуры і каб з’яўляліся новыя і цікавыя творцы.

Мікола Яцкоў, Ала Яцкова, Таццяна Барысік

Магілёўскі ліцэй № 2 запрасіў на сустрэчу пісьменніцу, сябру СБП Тамару Аўсяннікаву. Яна распавяла аб літаратурным жыцці ў Магілёве, пазнаёміла са сваімі творамі, адказала на пытанні.

Выступае Тамара Аўсяннікава. Фотаздымак на ўспамін з прыхільнікамі паэзіі.

Вучні цікавіліся творчасцю і лёсам Яўгеніі Янішчыц. Спадарыня Тамара расказала аб сваім сяброўстве з гэтай выдатнай беларускай паэткай, аб складаных шляхах яе жыцця. Напрыканцы прысутныя выказалі Тамары Пятроўне падзяку за сустрэчу і падарылі кветкі. Прыхільнікі паэзіі папрасілі пісьменніцу сфатаграфавацца з імі на памяць.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП