Магія вершаў на розных мовах – Magnus Ducatus Poesis

Спадар Эвалдас Ігнатавічус і спадарыня Уршуля Дарашэўска.
Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвалдас Ігнатавічус павітаў усіх прысутных на некалькіх мовах – літоўскай, беларускай, англійскай, польскай, нямецкай, і распавёў пра важнасць канцэпту Вялікага Княства Літоўскага:
-- Усе мовы, якія сёння прагучаць – мовы гэтага княства. Многія стагоддзі мы не маглі гаварыць пра гэтую тэму, і зараз у Літве пачалі выходзіць кнігі. Было б выдатна падрыхтаваць і выдаць гісторыю паэзіі ВКЛ, анталогію паэзіі ад пачатку нашай пісьменнасці да сённяшняга дня, што было б важным для нашых народаў, якія маюць агульную гісторыю, -- адзначыў спадар Эвалдас і напрыканцы выступу прачытаў свае вершы ў перакладзе на беларускую мову Сюзанны Паўкштэла.
Дырэктар Інстытута Польскага ў Мінску пані Уршуля Дарашэўска выступіла з прывітальным словам да наведнікаў і ўдзельнікаў фестывалю.
Першае чытанне вечара: Алесь Разанаў.
Вядучы вечара, суарганізатар фэсту, паэт і перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч прадставіў Алеся Разанава як аднаго з найвыбітнейшых паслоў беларускай паэзіі ў свеце. Алесь Сцяпанавіч паказаў сваю кнігу-білінгву “Падарунак хроснай маці”, якая нядаўна выйшла ў Вільні ў перакладзе на літоўскую мову з беларускімі арыгіналамі, і прачытаў некалькі версэтаў з яе.
Паэт Віталь Рыжкоў і перакладчыца Вера Дзядок
Андрэй Хадановіч
Агнешка Мірахіна (Польшча)
Андрэй Хадановіч, Вера Дзядок, Анастасія Векшына, Марыя Мартысевіч
Літоўскі паэт Данатас Пятрошус выступіў разам са сваім беларускім перакладчыкам Віталём Рыжковым, далучыўся з перакладамі Андрэй Хадановіч.
Працягнуліся паэтычныя чытанні выступамі на розных мовах, у арыгінале і перакладах, творцы выступалі тандэмамі і нават тройкамі. Замежныя госці – са сваімі перакладчыкамі і калегамі.
Сярод гледачоў - Уладзімір Арлоў
Анастасія Векшына
У імпрэзе ўзялі ўдзел Альвідас Шляпікас (Літва), Георгі Яфрэмаў (Літва-Расія), Адам Відэман, Агнешка Мірахіна (Польшча), Анастасія Векшына (Расія-Польшча), Алена Герасімюк, Юрый Завадскі (Украіна), Дзмітры Строцаў, Антон Рудак, Марыя Мартысевіч (Беларусь).
Юрый Завадскі (Украіна)
Георгій Яфрэмаў (Літва-Расія)
Антон Рудак
Самая моцная эмоцыя дня прагучала па-літоўску: Альвідас Шляпікас прачытаў паэзію-заклён, каб яго хворы і некуды зніклы сябар паправіўся і знайшоўся. Кажуць, паэзія спрацавала.
Альвідас Шляпікас (Літва)
Андрэй Хадановіч і Алена Герасімюк
Алена Герасімюк
Дзмітры Строцаў
Андрэй Хадановіч, Анастасія Векшына (Расія-Польшча), Адам Відэман
Уладзімір Арлоў
Завяршылася імпрэза выступам Уладзімера Арлова.
Рэпартажы з папярэдніх дзён фэсту:
Дзень першы: Імправізацыйна і небяспечна – Уладзь Лянкевіч прэзентаваў сваю першую кнігу
Дзень другі: Мора вершаў, музыкі і нечаканак
Трэці дзень Стральцоўскага фэсту: добрай паэзіі шмат не бывае
Тэкст: Віка Трэнас, Фота: Алена Казлова, для lit-bel.org
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"