Макс Фрай едзе ў Мінск!

Пісьменнік Макс Фрай і мастачка і фатограф Святлана Мартынчык – у нейкім сэнсе адзін чалавек, але не зусім. Хоць хто з іх каго прыдумаў – пытанне складанае. Так ці інакш, гэты аўтар і персанаж ўжо амаль 10 гадоў жыве ў нашай любімай Вільні і стварыў ўжо тры тамы цудоўных казак пра гэтае загадкавае месца – поўных чараўніцтва, суму, таямніцы, містычных супадзенняў і магчымых адказаў на пытанні пра тое, што ж такога ў гэтым горадзе, што прыехаўшы ў яго ўпершыню, адразу хочацца застацца там назаўжды.

Адэсітка Святлана Мартынчык зрабіла менавіта гэта – у нейкі момант засталася ў любімым горадзе і стала яго добрым анёлам: яна піша пра яго выдатныя, захапляльныя і шчымлівыя гісторыі, а яшчэ фатаграфуе Вільню менавіта такой, якой яна яе бачыць – з усімі дзіўнымі істотамі, прывідамі і парталамі ў іншую рэальнасць. «Букстэр» з пяшчотай і ўвагай перакладае для беларускіх чытачоў гэтыя казкі і рады прадставіць мінчанам іх аўтара!

На сустрэчы з мінскімі чытачамі Макс Фрай, як мы спадзяемся, прадставіць трэці , самы свежы том «Казак старой Вільні», адкажа на вашыя пытанні, распавядзе пра сваю Вільню – а мы паспрабуем распавесці яму пра сваю.

Пачатак а 18:30, уваход вольны

bookster.by