Максіму Клімковічу — 55! Віншуем!

Шаноўны Максім Аляксандравіч! Віншуем Вас з юбілеем і зычым моцнага здароўя, дабрабыту, плённай творчай працы, радасці і гармоніі Вам і Вашым блізкім!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Максім Клімковіч нарадзіўся 21 кастрычніка 1958 года ў пісьменніцкай сям'і. Дзед Максіма — Міхась Клімковіч, быў старшынём Саюза пісьменнікаў БССР і аўтарам словаў Дзяржаўнага гімну Беларусі. Бацька Максіма Клімковіча — Алесь Махнач.

Максім Аляксандравіч скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў геадэзістам, начальнікам участка на будаўніцтве аўтамабільных дарог.

Аўтар п’ес «Віта Брэвіс, ці Нагавіцы Святога Георгія», «Вольная сцэна», «Чорны квадрат» (у суаўтарстве з Міраславам Адамчыкам), дэтэктыўных аповесцяў і раманаў «Сцэнар смерці», «Карона Вітаўта Вялікага», «Люстраная фіранка», кінарамана-фарсу «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (у суаўтарстве з Уладзіславам Ахроменкам), кнігі "Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша" (у суаўтарстве з Уладзіславам Ахроменкам), а таксама апавяданняў. У 2008 годзе ў часопісе «Маладосць» друкаваўся прыгодніцкі раман «Цень анёла», напісаны Максімам Клімковічам і Уладзімірам Сцяпанам, які пазней выйшаў кнігай.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"