Малебен з нагоды юбілея Ніла Гілевіча

З нагоды 80-гадовага юбілея выбітнага беларускага паэта Ніла Гілевіча 2 кастрычніка (нядзеля) ў Касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца малебен за яго здароўе.

Пачатак малебна – а 17-й гадзіне.

Адрас Чырвонага касцёла: пл. Незалежнасці, 15.

Запрашаем далучыцца да малебна ўсіх аматараў творчасці слыннага беларускага літаратара!

Прэсавая служба СБП