Малы юбілей – XX «Бязмежжа»

Выступае Усевалад Сцебурака

На працягу двух дзён удзельнікі з абодвух бакоў мяжы падзяліліся навінамі ў беларускім літаратурным працэсе, кажа арганізатар семінара Яўген Вапа:

– XX „Бязмежжа” праходзіць у працоўна-святочнай атмасферы. Мы радуемся таму, што з’явілася новае ў беларускай літаратуры. Гэта бязмежнае свята, а ягоная адметнасць, што паказваюцца дадатковыя рэпартажы, дакументальнае кіно і ўспаміны пра першыя „Бязмежжы”.

Барыс Пятровіч і Андрэй Сцепанюк

„Перад намі таксама шмат літаратурна-музычных выклікаў”, – дадае Яўген Вапа. Ён падкрэслівае, што, як і заўсёды, сёлета прадстаўлена творчасць беларускіх аўтараў з Польшчы, сярод якіх – Андрэй Сцепанюк, Ганна Кандрацюк-Свярубская, Міра Лукша, Міхась Андрасюк ды іншыя.

Юбілейная сустрэча будзе нагодай не толькі для падвядзення вынікаў папярэдніх гадоў, але таксама размоваў пра будучае, адзначыў суарганізатар семінара, старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч:

– Я думаю, што адбываецца цікавая размова не толькі пра 20-годдзе, але і пра тое, што адбылося за мінулы час, за адзін толькі гэты год. Было вельмі шмат цікавых падзей і ў літаратуры, і ў культуры, і з боку беластоцкага, і з боку беларускага – і тут і там беларускі бок.

Барыс Пятровіч прымае падарунак да 15-годдзя часопіса "Дзеяслоў" ад Яўгена Вапы. Фота Таццяны Івашчанка

Таццяна Грыневіч-Матафонава. Фота Таццяны Івашчанка

У складзе беларускай дэлегацыі, акрамя Барыса Пятровіча, таксама выступілі: Алесь Пашкевіч, Усевалад Сцебурака, Анатоль Івашчанка, Віталь Рыжкоў, Зміцер Бартосік, Алесь Аркуш, Таццяна Грыневіч-Матафонава.

Радыё Рацыя